BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Справу Андрэя Бандарэнкі перадалі ў суд

25.01.2017
Справу Андрэя Бандарэнкі перадалі ў суд
18 студзеня пракуратура Магілёва накіравала крымінальную справу супраць Андрэя Бандарэнкі ў суд Ленінскага раёна абласного цэнтра.

Бандарэнку вінавацяць па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса - “Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”, за што яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

У пракуратуры справа, паведамляе spring96.org, разглядалася ўсяго адзін дзень – 17 студзеня. Пакуль невядома, якім чынам будзе праходзіць судовы працэсс. Верагодна, дата суда будзе прызначана бліжэй да сярэдзіны лютага.

У выпадку асуджэння Бандарэнкі па ч.2 арт. 411 КК РБ праваабаронцы будуць гатовыя прызнаць яго палітычным зняволеным.

Бандарэнка па-ранейшаму моцна абмежаваны ў перапісцы: ягоныя лісты не выходзяць за сцены турмы, таксама невядома ці атрымоўвае сам зняволены лісты, якія накіраваныя яму.

Андрэй Бандарэнка – былы кіраўнік праваабарончай арганізацыі "Платформ Іннавэйшн", якая займалася маніторынгам месцаў зняволення. У 2014 годзе яго прызналі вінаватым у хуліганстве, злосным хуліганстве і асабліва злосным хуліганстве ў дачыненні да трох грамадзян і асудзілі на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Усяго на Бандарэнку накладзена больш за дзесятак спагнанняў у розных месцах пазбаўлення волі, дзе ён адбываў тэрмін. З-за гэтага ён прызнаны злосным парушальнікам рэжыму.

Цяперашні тэрмін зняволення Бандарэнкі заканчваецца 31 сакавіка 2017 года.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео