BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Гомелі былога міліцыянта будуць судзіць за абразу беларускай мовы

21.01.2017
У Гомелі былога міліцыянта будуць судзіць за абразу беларускай мовы
Васіль Варушчанка, фота з асабістай старонкі «ЎКантакце»
Навабеліцкі раённы суд Гомелю разгледзіць адміністрацыйную справу ў дачыненні да былога супрацоўніка дэпартамtнту аховы МУС Васіля Варушчанкі паводле артыкулу 9.22 КаАП.

Артыкул 9.22 КаАП -кваліфікуе публічную абразу, ганьбаванне дзяржаўных ды іншых нацыянальных моваў, стварэнне перашкодаў і абмежаванняў у карыстанні імі, прапаганду варожасці на моўнай глебе.

Васіль Варушчанка пакінуў каментар у суполцы парталу «Моцныя навіны» ў сацыяльнай сетцы «Ўкантакце» наступнага зместу: «Беларуская мова — гэта труп, што сапрэў і загнівае, які ўжо даўно трэба закапаць глыбей!». Цяпер яму пагражае штраф ад 4 да 10 базавых велічыняў, паведамляе "Радыё Свабода".

Ініцыятарам прыцягнення экс-міліцыянта да адміністрацыйнай адказнасці стаў гомельскі грамадскі актывіст, каардынатар кампаніі «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак.

«У суд я не звяртаўся, — кажа Ігар Случак. — Я звярнуўся ў Гомельскі гарвыканкам, каб прыцягнуць да адказнасці гараджаніна, які абразіў нашу беларускую мову. А ўжо гарвыканкам распарадзіўся, каб на мой ліст рэагавала адміністрацыя Навабеліцкага раёну. Тыя падключылі міліцыю, арганізавалі лінгвістычную экспертызу. І калі эксперты зрабілі выснову, што ў каментары Варушчанкі ўтрымліваецца абраза беларускай мовы, то склалі адміністрацыйны пратакол і накіравалі ў суд».

Летась у верасні Случак дамогся пакарання штрафам у 4 базавыя велічыні жыхара Мазыра Дзмітрыя Шчарбатых. Той таксама абразліва выказаўся на адрас беларускай мовы ў сацыяльнай сетцы.

Адстойванне нацыянальных каштоўнасцяў, юрыдычныя адметнасці канфлікту актывісту Случаку цікавыя і з гледзішча падрыхтоўкі магістарскай дысертацыі на тэму «Праўныя асновы дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусі».

Атрымаў Случак таксама станоўчы адказ і з гомельскага ААТ «Мілкавіта» на прапанову не ўжываць пры маркаванні малочнай прадукцыі надпіс «из Белоруссии». Такой краіны «Белоруссия» няма, ёсьць «Беларусь». Тым ня менш да апошняга часу на пакетах малака пад гандлёвай маркай «Свитлогорье» акурат і пісалі «из Белоруссии».

Начальнік упраўленьня якасці Аляксандар Каваленка пісьмова паведаміў Случаку, што дызайн будзе зьменены. Прадукцыя ў Расію будзе адпраўляцца з пазнакай «Белорусские традиции».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео