BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Гомелі на месцы масавых расстрэлаў НКВД пабудуюць шматпавярховікі

20.01.2017
У Гомелі на месцы масавых расстрэлаў НКВД пабудуюць шматпавярховікі
budzma.by
Паводле мясцовых жыхароў, у лесе расстрэльвалі і камуністы, і фашысты

Густы сасновы бор у гомельскай Навабеліцы. Мясціны на гэтак званым 9-м кіламетры бачылі масавыя расстрэлы. І ўжо бліжэйшым часам тут маюць уладкаваць свой быт гомельскія семʼі. Адпаведна з генпланам забудовы Гомля, тут паўстануць шматпавярховікі. Паводле гісторыка Васіля Палякова, найхутчэй забудова закране месца масавых расстрэлаў.

«У 2007-м 52-гі пошукавы батальён праводзіў раскопкі. Яны знайшлі парэшткі 70-ці чалавек. Але афіцыйна не зрабілі заявы, што гэтыя людзі – расстраляныя НКУСам ахвяры», – зазначыў гісторык.

Тады даследнікі надрукавалі невялікае паведамленне, што найхутчэй расстрэльвалі тут фашысты. Гісторык дадае, што пазнейшыя аматарскія раскопкі пацвердзілі: ахвяраў было значна больш за 70, і расстрэлы адбываліся яшчэ да нямецкай акупацыі, паведамляе "Белсат".

Паводле даўгавечнікаў, у лесе расстрэльвалі і камуністы, і фашысты. Але на тэрыторыі, вылучанай пад забудовы, раскопак не было: улады праводзіць іх адмаўляюцца.

Успаміны сведкі тутэйшых расстрэлаў запісаў філосаф Яўген Ткач ды апублікаваў іх у сваёй кнізе «Праз 20-е стагоддзе, ці Адрынанне». Селянін распавёў яму жудасныя падрабязнасці рэпрэсіяў 30-х гадоў.

«Яны ўсіх стралялі, пакуль не перастралялі. Адзін стаў плакаць і прасіць, і казаць што ў яго дзеці, казаў «я ні ў чым не вінаваты». І ўсё роўна яго застрэлілі, рухнуў ён», – распавёў Яўген.

Будаўніцтва супярэчыць закону «Аб пахаванні і пахавальнай справе»

«Надзелы зямлі, на якіх месцяцца старыя магілы, выкарыстоўваюцца пад зялёныя насаджэнні. Узвядзенне капітальных пабудоваў (будынкаў, збудаванняў), іншых пабудоваў, за выключэннем мемарыяльных і культавых, на гэтай тэрыторыі забараняецца», – сцвярджаецца ў законе.

У жыхароў Навабеліцы стаўленне да планаў гарадскіх уладаў адназначнае

«Грэх будаваць штосьці на іх, адназначна».

«Часта ходзім адпачываць у гэты лес. А куды пайсці далей, калі гэта вырубіць».

«На месцы пахаванняў гэта ўвогуле не этычна. Як людзям жыць на могілках?!».

«Няма іншага месца, ці што? Я думаю што можна месца знайсці і ў іншым месцы».

– мяркуюць мясцовыя.

Ці пачуюць гэтыя галасы ўлады?

І ў 2015-м, і ў 2016-м жыхарам Гомля ўдалося адстаяць перад забудоваю іншае месца масавых расстрэлаў – Ляшчынскі лес, і атрымаць ад чыноўнікаў абяцанне, што новых пабудоваў там не будзе. Як аказалася, коштам забудовы іншага месца рэпрэсіяў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео