BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

«Размаўляла па-беларуску»: «расіянін» напісаў скаргу на супрацоўніцу мінскага метро

17.01.2017
«Размаўляла па-беларуску»: «расіянін» напісаў скаргу на супрацоўніцу мінскага метро
metropoliten.by
На адну з беларускамоўных супрацоўніц мінскага метрапалітэна нядаўна напісалі скаргу.

Жанчыну — Людмілу Майстрэнка — вінавацяць у тым, што яна «размаўляла па-беларуску падчас надгляду рэчаў», перадае "Наша Ніва".

Скаргу напісаў нехта Савіцкі Антон Генадзевіч.

У якасці кантактнага нумара гэты «Антон» пакінуў расійскі нумар іншага чалавека, які ніякіх Антонаў не ведае. 

«Свае патрабаванні падчас надгляду асабістых рэчаў Людміла Майстрэнка выказвала выключна па-беларуску, — піша ў скарзе гэты «Антон Савіцкі». — Я папрасіў гаварыць са мной па-руску, але яна адказала, што ў Беларусі я мушу выказвацца па-беларуску. Лічу гэта навязваннем».

Як патлумачыла сама Людміла, яна лічыць такую скаргу проста трызненнем і прыкметай нізкага выхавання, бо нельга ўявіць, што ў Германіі на супрацоўніка берлінскага метрапалітэна склалі б скрагу на падставе «навязвання» нямецкай мовы.

«Сёння беларусам мову будуць забараняць, а заўтра што?», — эмацыйна сказала жанчына. 

Цікавы факт, што сама жанчына нарадзілася ва Узбекістане, але беларускую мову вывучыла, калі пераехала ў Беларусь.

«Я не ведала мову, але, калі пачала працаваць у метро, склалася адваротная скарзе сітуацыя — пасажыры наракалі, што ў метро абвесткі па-беларуску, а супрацоўнікі не гавораць. Не раз і не два чула такую прэтэнзію. І ад старых, і ад маладых. Таму вырашыла вывучыць мову, каб хапала для працы», — сказала жанчына.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео