BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Наста Лойка: Рэвалюцыя правоў чалавека ўжо адбылася

13.01.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Наста Лойка: Рэвалюцыя правоў чалавека ўжо адбылася
euroradio.fm
Што агульнага і адрознага паміж правамі чалавека і анархізмам і як гэтыя паняткі суіснуюць у Беларусі і свеце?

Пачалося ўсё з допісу ў “Фэйсбуку”, які апублікавала праваабаронца: “Калі гэты пост набярэ 100 лайкаў, зраблю публічную лекцыю "Правы чалавека й анархізм". Тэма выклікала такі ажыятаж, што пост сабраў некалькі сотняў лайкаў за пару гадзін. І вось у сераду ў магілёўскім цэнтры “Кола” магістр міжнароднага і еўрапейскага права Наста Лойка правяла публічную лекцыю з інтрыгуючай назвай “Як ужываюцца ў гэтым свеце правы чалавека і анархізм?”

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” прыводзіць некаторыя тэзісы, што прагучалі падчас лекцыі.

“Я буду казаць вельмі суб’ектыўныя рэчы, звязаныя з маім уласным успрыманнем”, – адразу папярэдзіла праваабаронца. Яна падкрэсліла, што прадстаўляе сваю ўласную інтэрпрэтацыю інфармацыі.

Па словах Насты, існуе шмат стэрэатыпаў як адносна правоў чалавека, так і адносна анархізму. Паміж гэтымі паняткамі ёсць як адрозненні, так і кропкі сутыкнення. Анархізм асацыюецца з палітычнымі рухамі, а правы чалавека – больш канкрэтная рэч, і параўноўваць гэтыя два азначэнні не зусім карэктна.

Праваабаронца распавяла, што яе цікаўнасць да анархізму пачалася з культуры, а дакладней, з музыкі. Але ж, вядома, культура – толькі маленечкі складнік гэтага азначэння. Згодна з Вікіпедыяй анархізм – палітычная філасофія, якая засноўваецца на свабодзе і мае на мэце знішчэнне ўсіх тыпаў прымусу і эксплуатацыі чалавека чалавекам. Тэорыя анархізму прадугледжвае свабоду ад прымусу і прымусовай улады, свабоду асацыяцый, узаемадапамогу, роўнасць, братэрства і разнастайнасць. Але калі ўсё так прыгожа гучыць, чаму вакол анархізма столькі спрэчак? У свой час адкрыццём для Насты стала тое, што анархізм бывае прынцыпова розным, у яго вельмі шмат напрамкаў: анарха-пацыфізм, зялёны анархізм і інш. Яны паміж сабой адрозніваюцца, у першую чаргу, бачаннем таго, якім павінна быць грамадства.  

“Мне як праваабаронцы незразумела, як для якойсьці ідэі можна ахвяраваць мірным насельніцтвам, – спакваля перайшла выступоўца да правоў чалавека. – Я ніколі не змагу пагадзіцца на магчымасць гвалтоўных метадаў. Грамадства мусіць быць розным, але ніхто не павінен навязваць свае ідэі нікому. Я не веру, што сілай можна што-небудзь вырашыць”.

Наста Лойка распавяла, што сучасны тэрмін правоў чалавека з’явіўся пасля Другой сусветнай вайны. Тады ж была створана Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, якая мае права ўмяшацца ў справы дзяржавы, калі ў ёй парушаюцца правы чалавека.

“Гэта быў канкрэтны гістарычны момант, у які з’явіліся правы чалавека. Можа быць, калісьці здарыцца рэвалюцыя анархізму, але рэвалюцыя правоў чалавека ўжо здарылася”, – зазначыла праваабаронца.

Калі мы кажам пра правы чалавека, мы маем на ўвазе такія катэгорыі, як свабода, роўнасць. Праваабаронца – чалавек, які мірнымі метадамі адстойвае правы чалавека і пры гэтым прызнае іх універсальнымі для ўсіх. Гэта і ёсць роўнасць. Каб да яе прыйсці і прыняць людзей з пэўнымі асаблівасцямі, неабходна вельмі моцна працаваць над сабой, заўважае выступоўца.

З іншага боку, правы чалавека – гэта канкрэтныя нормы, стандарты, канвенцыі. “Напрыклад, нельга ад дзяржавы атрымліваць дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства, дастаткова толькі паведамлення аб правядзенні – гэта міжнародны стандарт, які ў Беларусі не працуе”, – даводзіць эксперт.

Правы чалавека ўтрымліваюць механізм: што рабіць, калі іх парушаюць. Напрыклад, можна пайсці ў суд па правах чалавека. Правы чалавека – гэта шчыт, які ўзнікае паміж чалавекам і ўладай.

“Гэта тое, пад чым дзяржавы самі падпісаліся. Гэта не пра любую несправядлівасць, а абмежаваны спіс з 20 правоў, пра якія дзяржавы дамовіліся паміж сабой. Чым разумнейшае кіраўніцтва дзяржавы, тым больш яно прыслухоўваецца да праваабаронцаў”, – звяртае ўвагу праваабаронца.

Па яе словах, правы чалавека – гэта механізм, які робіць дзяржавы больш гуманнымі. І тут заключаецца прынцыповая розніца з ідэяй анархізму, паводле якой ніякіх дзяржаў не павінна быць увогуле. Але ці не адмаўляе тэорыя правоў чалавека анархізм? Бо калі ў чалавека ёсць правы, то ў дзяржавы, адпаведна, ёсць абавязкі. У Насты Лойкі ёсць мадэль: пры адсутнасці дзяржавы праблемы з правамі чалавека вырашаюцца паводле таго, як супольнасць зможа дамовіцца паміж сабой.

Абсалютна любая ўлада парушае правы чалавека, якой бы добрай яна не была. І праваабаронцы мусяць кантраляваць тое, як улада выконвае свае функцыі. З гэтай прычыны ў Беларусі праваабаронцаў вельмі часта адносяць да апазіцыі. У большасці ж краін свету ёсць спецыяльны орган ці чалавек – амбудсмен, які займаецца правамі чалавека.

Як адзначае Наста Лойка, у нашай краіне апошнія годы праваабаронцам даводзіцца шмат працаваць з групамі актывістаў – анархістаў, антыфашыстаў, – бо дзяржава глядзіць на іх як на ворагаў. Але задача праваабаронцы – абараняць правы чалавека, незалежна ад яго поглядаў.

У якасці падсумавання выступоўца выразіла спадзеў на працяг дыскусіі па гэтай тэме ў грамадстве.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео