BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

«Звядзенне вялікага да ўбогасці»: цар Мікалай ІІ будзе праводзіць экскурсіі па Магілёве

05.01.2017
«Звядзенне вялікага да ўбогасці»: цар Мікалай ІІ будзе праводзіць экскурсіі па Магілёве
БЕЛТА
«Магілёўаблтурыст» распрацаваў для гасцей абласнога цэнтра новы турыстычны маршрут «Шпацыр з Мікалаем ІІ па Магілёве».

Выбар гістарычнай асобы абумоўлены тым, што за часамі першай сусветнай вайны ў горадзе пэўны час знаходзілася стаўка Мікалая ІІ. У ролі апошняга расійскага імператара выступае пераапрануты экскурсавод, які мусіць вадзіць турыстычныя групы, глядзець з імі ваенную хроніку тых гадоў ды іншае.

Разлік зроблены перадусім на расійскіх турыстаў - першая група на экскурсіі ўжо пабывала. 

«Ідэя стварэння такога маршруту ўзнікла не выпадкова, - цытуе БЕЛТА дырэктарку турыстычнага прадпрыемства Алену Карпенку. - У жыцці апошняга расійскага імператара горад адыграў фатальную ролю. Гэта першая апрабацыя тура з элементамі анімацыі і спроба ўбачыць горад Магілёў і яго гісторыю праз прызму ўспрымання цара і святога (імператар і яго сям'я кананізаваныя праваслаўнай царквой)».

Выбар гістарычнай асобы ўжо выклікаў здзіўленне ў колах гісторыкаў.

«Гэта звядзенне вялікай гісторыі горада да ўбогасці, - кажа «Нашай Ніве» доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч. - Першая сусветная - гэта імперыялістычная вайна, развязаная ў тым ліку Расіяй, у тым ліку Мікалаем ІІ. Ад яе нічога добрага беларусы не мелі, а толькі гінулі. Няма тут чым хваліцца. І я б сказаў, што само нараджэнне такой ідэі - нават не русіфікацыя, а ўжо наступствы русіфікацыі мясцовага чынавенства».

Краўцэвіч кажа, што па Магілёве можна скласці дзясяткі найцікавейшых маршрутаў, якія б раскрывалі ўсю веліч гісторыі горада.

«Што казаць, калі ў гэтага горада была нават уласная архітэктурная школа ў XVII стагоддзі - магілёўскае барока, калі заходнееўрапейская культурная плыня прымала праваслаўную форму. Такога нідзе ў свеце не было! І гэта ж толькі адзін узор, які сведчыць пра ўнікальнасць месца», - сказаў Краўцэвіч.

Прыкладна такога меркавання прытрымліваецца і Алег Трусаў - кандыдат гістарычных навук і археолаг. 

«Як гавораць расійскія навукоўцы, у Магілёве Мікалай ІІ прайграў лютаўскую рэвалюцыю, але для нашай краіны такая постаць няўдалая - усе гэтыя расстрэлы беларусаў, крывавая нядзеля… Гэта адмоўны персанаж, я супраць. Мне здаецца, гэта чарговая праява рускага свету. Атрымліваецца, рускія турысты будуць ехаць сюды, але замест мясцовай гісторыі і каларыту ім суюць тэзу, што Магілёў - гэта рускі горад. Вунь, маўляў, тут жа імператар жыў, амаль два гады была неафіцыйная сталіца, тут амаль Расія. Я гэта так бачу», - сказаў Трусаў і іранічна дадаў, што калі экскурсію вырашаць пакінуць, то для раўнавагі трэба пераапрануць іншага экскурсавода ў касцюм Левановіча.

[Язэп Пара-Левановіч - магілёўскі бургамістр, які ў 1661 годзе падняў горад на паўстанне супраць маскоўскіх акупантаў, у выніку чаго за адзін дзень гараджане забілі 7 тысяч стральцоў - за гэты ўчынак горад атрымаў сучасны герб ад Вялікага Князя Яна Казіміра — «НН»].

«У Магілёве процьма ўнікальных людзей: гэта і друкары, і мастакі. Пры гэтым шмат асоб, не звязаных з палітыкай. Вашчанка, Шміт, Бялыніцкі-Біруля - хай апранаюць простага мастака, ды той расказвае пра людзей, якія пакінулі значны ўнёсак у нашым і расійскім мастацтве», - падсумаваў Трусаў. 

Сама ж дырэктарка «Магілёўаблтурыста» Алена Карпенка ў каментары «Нашай Ніве» сказала, што выбар асобы прадыктаваны перадусім прагматыкай.

«Летась толькі расійскія турысты прынеслі прыбытак у 40 тысяч даляраў - а гэта большая частка. Я зарыентавалася на расійскага турыста, выбіраючы асобу. Ім цікава тое, што звязана з Мікалаем Раманавым - ён у нас амаль два гады пражыў, ёсць што паказаць: і хроніка, і экспазіцыя ў музеі. Трэба, каб было займальна і цікава для турыстаў. Што да беларускіх турыстаў - то яны ездзяць асобна, не праз нас», - сказала дырэктарка.

«Але мы адкрытыя для прапаноў, - працягнула яна. - Каго вы нам прапануеце яшчэ пераадзець у касцюмы? Мы прыслухаемся і да гісторыкаў. Я буду радая ідэям - гэта ж самае дарагое ў нашай справе». 

Алена Карпенка пакінула свой мэйл, на які ахвотныя могуць дасылаць свае ідэі турыстычных маршрутаў па Магілёве: [email protected]

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео