BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На дом грамадскай актывісткі Вольгі Нікалайчык накладзены арышт

04.01.2017
На дом грамадскай актывісткі Вольгі Нікалайчык накладзены арышт
Радыё Свабода
Судовыя выканаўцы Першамайскага раёна Мінска наклалі арышт на прыватны дом грамадскай актывісткі Вольгі Нікалайчык.

Вольга Нікалайчык была аштрафаваная за ўдзел у шэрагу мірных вулічных пікетаў, у якіх удзельнічала летась, перадае Радыё Свабода. Сярод іншых гэта пікет «нацыянальнага сцяга», пікет салідарнасці з грамадскімі актывістамі Эдуардам Пальчысам, Нінай Багінскай і многімі іншымі.

Паведамленне пра арышт жытла актывістка атрымала на трэці дзень новага года, тым часам як пастанова датаваная 1 снежня 2016 года, кажа жанчына.

Падставай для гэтага стаў не сплочаны штраф памерам 420 рублёў.

«Я нават усцешаная гэтай сітуацыяй, бо ёсць дадатковая нагода прыцягнуць увагу грамадскасці і міжнароднай супольнасці да таго беззаконня, якое сёння адбываецца ў нашай кране. Мне выпісвалі штрафы за мірныя вулічныя акцыі толькі таму, што на іх не было дазволу. Адначасна атрымаць афіцыйны дазвол на іх правядзенне практычна немагчыма. Прычым памер штрафу — 200-300 даляраў — абсалютна неадпаведны ўчынку. Гэта цалкам рэпрэсіўная акцыя з мэтай спынення грамадскай актыўнассці, а не захавання законнасці. Акрамя таго, я ўжо некалькі гадоў не магу знайсці працу — мяне пазбавілі яе цяперашнія ўлады і робяць усё магчымае, каб мяне нідзе не прымалі на працу менавіта за маю грамадскую актыўнасць і палітычныя погляды. Як я магу сплаціць штраф, калі жыву выпадковымі заробкамі і не маю аніякай пэўнасці, ці буду мець сродкі на кавалак хлеба? Жытло — гэта адзінае, што ў мяне ёсць, і ўлада паквапілася нават на яго. Гэтак сёння адбываецца з вельмі многімі грамадскімі актывістамі ў нашай краіне, таму я хачу, каб гэтая інфармацыя стала вядомая міжнароднай супольнасці», — кажа актывістка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео