BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Фігурант «справы педафілаў» Давыдовіч асуджаны на 5 гадоў

28.12.2016
Фігурант «справы педафілаў» Давыдовіч асуджаны на 5 гадоў
nn.by
Вячаслаў Давыдовіч ужо быў асуджаны на 4 гады за эканамічныя злачынствы — у суд яго даставілі з калоніі.

Сёлета ў дачыненні да яго распачалі яшчэ і справу аб разбэшчванні і гвалтаванні непаўнагадовых (агулам — 5 крымінальных спраў). Суд праходзіў у закрытым рэжыме, піша "Наша Ніва".

Перад агучваннем прысуду 28 снежня Давыдовіч трымаўся бадзёра, нават пасміхаўся. Суддзя Вікторыя Зайцава вырашыла, што Вячаслаў Давыдовіч вінаваты ў дзеяннях сексуальнага характару з асобамі, якія не дасягнулі 16 гадоў. Пакінулі і рашэнне аб тым, што Давыдовіч вінаваты ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. 

У выніку, Давыдовіч асуджаны на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. То бок, фактычна яму «накінулі» год да мінулага тэрміну.

Сваю віну ён не прызнаў. 
Акрамя таго, спачатку было распачата 5 крымінальных спраў, пасля шэраг абвінавачванняў быў зняты. Давыдовіча асудзілі толькі па адным «новым» артыкуле - за сувязь з непаўнагадовымі. 
«У прынцыпе, сваёй мэты мы дасягнулі, знялі некалькі артыкулаў. Цяпер вырашаем, ці будзем абскарджваць прысуд», -сказала адвакатка Давыдовіча Кацярына Шакун.

У 2013 годзе Давыдовіч быў затрыманы. У 2014 — асуджаны на 4 гады за прадпрымальніцкую дзейнасць без рэгістрацыі.

Аднак ужо падчас яго затрымання было вядома, што Вячаслаў Давыдовіч звязаны з двума фігурантамі гучнай «справы педафілаў»: мужчыны абвінавачваліся ў разбэшчванні і гвалтаванні падлеткаў. Гаворка ішла пра некалькі тысяч дзяцей. Адзін з іх пасля атрымаў 17-гадовы тэрмін, другі пазней быў прызнаны неадэкватным і накіраваны на прымусовае лячэнне.

Абодва яны — выхадцы з дзіцячага дому, як і Давыдовіч. Мужчыны прадстаўляліся трэнерамі па веласпорце і футболе. Прывозілі дзяцей у катэдж да Давыдовіча — вялікі дом плошчай амаль 2 тысячы квадратных метраў у Зацані. Там падлеткі маглі «падпрацаваць на будоўлі». Ну і не толькі…

 Імя Вячаслава Давыдовіча фігуравала яшчэ ў адной гісторыі.

У 2009 годзе жанчына выкінула з акна двух малых дзяцей-блізнятак. Яна казала, што «памуцілася розумам» на той момант. Давыдовіча яе сваякі называлі «духоўным экстрасэнсам» мужа жанчыны, ускосна абвінавачвалі ў здарэнні.

Сам Давыдовіч вучыўся ў Акадэміі МУС, працаваў міліцыянтам, кадравым супрацоўнікам у Адміністрацыі прэзідэнта.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео