BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Белсат" і ЕГУ: падабенства непадобных

24.12.2016 Павел Баркоўскі, Лятучы ўніверсітэт
"Белсат" і ЕГУ: падабенства непадобных
Свой взгляд
Апошні тыдзень у беларускім медыяполі віруе тэма пазбаўлення фінансавання і магчымага закрыцця польскага беларускамоўнага тэлеканала "Белсат", які адмыслова арыентаваны на гледача з Беларусі.

Грамадская дыскусія спарадзіла дастаткова супрацьлеглыя думкі як наконт праекта "дэмакратычнага канала для Беларусі звонку" ўвогуле, так і наконт яго фармата, зместу і г.д. Відавочна, што для грамадскасці гэтыя пытанні з’яўляюцца дастаткова знакавымі і "пякучымі". І нездарма ў гэтым кантэксце раз-пораз мільгала згадка пра Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — іншы прыклад буйнога праекта для Беларусі, што робіцца за мяжой.

На мой погляд, іх сітуацыя ў вачах беларускага грамадства дастаткова сіметрычная і выглядае на базавы дэфіцыт даверу. Справа ў тым, што абодва гэтыя пачынанні, як бы яны крытычна адзін да аднога не ставіліся, маюць агульны стратэгічны план: арыентацыя на рэалізацыю вонкавых мэтаў тых структур, што іх фінансуюць, з мінімальным зваротам да грамадскай думкі дзеля высвятлення пазіцыі на свой конт ці наконт якасці ўласнай прадукцыі для таго ж грамадства. Адсюль ідзе навочнае грэбаванне крытычнымі заўвагамі ў свой бок ад прадстаўнікоў мясцовых НДА ці інтэлектуалаў, блогераў, журналістаў, невысокія выдаткі на падтрымку належнай рэпутацыі ў мэтавай аўдыторыі, праца на "справаздачнасць" перад вышэйшымі структурамі. Што не адмаўляе магчымасці "энтузіязму на месцах", там дзе падобныя праекты даюць абсяг свабоды для сваіх удзельнікаў.

Надзвычай крытычнае стаўленне грамадскасці да абедзвюх азначаных ініцыятыў можна патлумачыць дзеяннем наступных фактараў:

  1. Нам, беларускай грамадскасці, наогул патрэбны падобныя праекты (незалежнае еўрапейскага ўзроўню тэлебачанне, сучасны беларускі незалежны ўніверсітэт), але не ў прапанаваным фармаце — тут форма нібыта забівае змест і тады лепш, каб наогул такога не было, чым каб было як не належыць! Гэта ўстаноўка перфекцыянізму ў грамадскіх справах, што трымае пэўны стандарт: праект мусіць трымацца ідэалаў беларускай грамадскасці, а не вонкавых структур, інакш беларусам ён не патрэбны.
  2. Нам неабходны праект, які б чуйна рэагаваў на інтарэсы і патрэбы свайго грамадства. Адсюль перабольшана крытычная рэакцыя ў тыя нешматлікія часы, калі менеджары такіх праектаў наогул слухаюць медыяпрастору для атрымання зваротнай сувязі — нарэшце, з’явілася магчымасць камунікаваць і ўплываць хоць трохі. Гэта рызыкоўная гульня, бо праекты сапраўды могуць зняць з фінансавання, але спрацоўвае вышэйзгаданы перфекцыянізм: праект альбо працуе як належыць, альбо "ў паламаным выглядзе" ён нам не патрэбны зусім. Часам лепш нічога, чым "абы як".
  3. Мы наогул падазрона ставімся да структур з непразрыстым менеджментам. Што ЕГУ, што "Белсат" па зразумелых прычынах не спяшаюцца рабіць публічнай сваю кадравую, адміністрацыйную, фінансавую палітыку, і выяўляецца гэта толькі ў часе скандалаў ці крызісных момантаў. І тады прыгадваецца ўсё: і вялікая колькасць "варагаў" (палякаў ці літоўцаў у межах структур, што прымаюць рашэнні), і спрэчныя пытанні ў вызначэнні "беларускасці" самога праекта, неабходнасці рэалізацыі тых ці іншых ініцыятыў і закрыцця перспектыўных напрамкаў.
  4. Мы пачынаем паступова гартавацца ў якасці супольнасці, што ўсведамляе свае інтарэсы і адказнасць за грамадскія справы. Таму мы гатовы ўжо да сімвалічнага (пакуль яшчэ, на жаль, не фізічнага) перахопу падобных вялікіх праектаў, каб разумець іх не як справу знешняга маніпулятыўнага ўздзеяння на Беларусь, але як частку нашых уласных задач і мэтаў па развіцці супольнасці і краіны, частку супольнай дзейнасці і адказнасці за яе вынікі.
  5. Мы, нарэшце, пачынаем камунікаваць паміж сабой па пытаннях, што ёсць добрым ці благім для стратэгічнага развіцця нацыі і краіны, і гатовыя тое рабіць у публічнай прасторы. Гэта таксама адзнака паўставання пачуцця грамадскай адказнасці за сваё і грамадскае жыццё.

Адсюль можна зрабіць агульную выснову: чым больш беларусы абмяркоўваюць падобныя з’явы, тым больш шанцаў, што прыйдзе тое заўтра, калі ад слоў мы зможам перайсці да справы. І не толькі крытыкаваць існуючае, што робяць за нас, але супольна рабіць нешта грамадска значнае, і рабіць яго так, як адпавядае актуальным і стратэгічным патрэбам самой беларускай грамадскасці.

Тэкст упершыню быў апублікаваны ў блоге Паўла Баркоўскага ў Фэйсбуку:

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео