BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Брэсце затрыманы яшчэ адзін аўтар ганебных артыкулаў пра Беларусь

08.12.2016
У Брэсце затрыманы яшчэ адзін аўтар ганебных артыкулаў пра Беларусь
nn.by
У СІЗА трапіў аўтар сайта Рэгнум, вядомы пад псеўданімам «Ала Бронь».

Як паведамляла "ЕўраБеларусь", стала вядома пра затрыманне аўтара расійскіх імперскіх сайтаў Юрыя Паўлаўца — выкладчыка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Як піша «Наша Ніва», затрыманы не толькі ён. У СІЗА трапіў яшчэ адзін аўтар сайта Рэгнум, вядомы пад псеўданімам «Ала Бронь». 

 Менавіта пад гэтым імем выйшаў матэрыял, дзе Беларусь называлася «звар'яцелай недадзяржавай», а беларускі акцэнт — «прыкметай нізкага паходжання». 

«Ала» была аўтарам і іншых абразлівых для Беларусі матэрыялаў. 

Па інфармацыі журналістаў, «Ала Бронь» — гэта 45-гадовы жыхар Брэста Дзмітрый Алімкін, колішні выпускнік Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. 

Алімкін доўгія гады працаваў у «Белдзяржстраху». Апошнім часам быў вартаўніком у школе і пісаў артыкулы на расійскія сайты, змест тэкстаў каардынаваў з рэдактарам сайта «Імперыя» і шэф-рэдактарам Рэгнума Юрыем Баранчыкам

Як паведаміла жонка Алімкіна, яго затрымалі раніцай 6 снежня ў Брэсце. Затрымліваў АМАП, у хаце быў праведзены ператрус. 

Яго падазраюць у здзяйсненні злачынстваў па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса «Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варажнечы або розні». Алімкін знаходзіцца ў адным з СІЗА Мінска. 

Больш жонка паведаміць адмовілася, спаслаўшыся на падпіску пра неразгалошванне. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео