BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міклаш Харасці: Крывавая рэальнасць судовай сістэмы Беларусі — пляма на мапе Еўропы

07.12.2016
Міклаш Харасці: Крывавая рэальнасць судовай сістэмы Беларусі — пляма на мапе Еўропы
Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі заявіў, што нядаўнія расстрэлы ў Мінску яшчэ раз дэманструюць упартае ігнараванне правоў чалавека ў краіне.

“Я рашуча асуджаю нядаўняе пакаранне смерцю Сяргея Хмялеўскага, Івана Куляша і Генадзя Якавіцкага, — цытуе Міклаша Харасці праваабарончы цэнтр «Вясна». - Гэтыя тры расстрэлы яшчэ раз сведчаць пра абуральную непавагу беларускіх уладаў да права на жыццё, а таксама іх упартую адмову ад супрацоўніцтва з міжнароднай сістэмай правоў чалавека”.

Эксперт патлумачыў, што справы Хмялеўскага і Якавіцкага знаходзяцца на разглядзе Камітэта па правах чалавека ААН, які надзелены функцыяй кантролю за выкананнем Беларуссю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. З’яўляючыся ўдзельнікам Пакта, Беларусь абавязаная не спяшацца і адказваць на меркаванні Камітэта.

“Я ўстрывожаны адкрытым выклікам міжнародным працэдурам у галіне правоў чалавека з боку судовага апарату Беларусі. Разам з гэтымі пакараннямі агульная колькасць расстрэлаў вырасла да чатырох з пачатку года”, — сказаў дакладчык, узгадваючы справу Сяргея Іванова, які быў пакараны смерцю ў пачатку 2016 года, нягледзячы на тое, што яго справа таксама знаходзілася на разглядзе Камітэта па правах чалавека.

“Гэтыя тры расстрэлы адбыліся ўсяго праз некалькі дзён пасля таго, як на Трэцім камітэце Генеральнай Асамблеі ААН урад устрымаўся ў час галасавання па рэзалюцыі аб глабальным мараторыі на смяротнае пакаранне, што многімі краінамі на кантыненце і за яго межамі было расцэнена як перспектыўны крок”, — сказаў сп. Харасці.

“Праз некалькі тыдняў, беларускі ўрад будзе таксама выступаць адным з арганізатараў міжнароднага мерапрыемства, якое мае на мэце “вывучэнне” пытання аб адмене смяротнага пакарання, — адзначыў ён. - Некалькі разоў на працягу многіх гадоў улады паўтараюць гэтую спрэчную практыку, у той час як расстрэлы па-ранейшаму працягваюцца”.

Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе і Цэнтральнай Азіі, якая прымяняе смяротнае пакаранне, што не дазваляе краіне стаць сябрам Савета Еўропы.

“Я па-ранейшаму вельмі занепакоены лёсам тых, хто знаходзіцца ў камеры смяротнікаў у Беларусі. Я яшчэ раз заклікаю беларускія ўлады як мага хутчэй абвясціць мараторый на смяротнае пакаранне, — сказаў спецыяльны дакладчык. - У гэты час прэзідэнт мог бы выкарыстаць сваю ўладу, каб замяніць смяротныя прысуды пажыццёвым зняволеннем, як гэта прадугледжана Канстытуцыяй”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео