BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міхаіла Жамчужнага абвінавачваюць у спробе ўцёкаў з калоніі

03.12.2016
Міхаіла Жамчужнага абвінавачваюць у спробе ўцёкаў з калоніі
svaboda.org
З ліста палітвязня Міхаіла Жамчужнага праваабаронцы Таццяне Рэвяка стала вядома, што перасцярогі адносна ягонага магчымага змяшчэння ў ШЫЗА спраўдзіліся - з 21 па 26 лістапада ён правёў там 5 сутак.

Афіцыйнай нагодай для пакарання адміністрацыя калоніі назвала “спробу ўцёкаў”, перадае Праваабарончы цэнтр "Вясна".

Пакаранне было звязана з падзеямі, якія адбыліся ноччу 16 лістапада. У барак, дзе спаў Міхаіл Жамчужны, зайшлі два супрацоўніка ПК №14 і ўбачылі на ніжнім ярусе ягоных нараў сумку з рэчамі, якая належала асуджанаму, які вызваліўся і пры вызваленні пакінуў свае рэчы іншым зняволеным. Аднак супрацоўнікі калоніі вырашылі скарыстаць гэтую сітуацыю, каб абвінаваціць Жамчужнага ў парушэнні, а дакладней – у “спробе ўцёкаў”, хаця прыналежнасць сумкі і рэчаў палітвязню не пацвердзілася.

У ШЫЗА Міхаіл Жамчужны, па ягоных словах, трапіў упершыню ў жыцці, хаця да гэтага цалкам адбыў 5 гадоў пазбаўлення волі. Ён адзначае, што ўмовы ўтрымання пакінулі пазітыўнае ўражанне: будынак новы, чысты, санвузел у добрым стане, ацяпленне працуе, відэакамер няма.

У лісце палітвязень паведаміў пра спробы адміністрацыі настроіць супраць яго іншых зняволеных: пакуль ён знаходзіўся ў ШЫЗА, аператыўнікі праз спецыяльна навучаных асуджаных распаўсюджвалі ў калоніі чуткі, нібыта ён скандаліст і піша ў інтэрнэце інфармацыю пра жыццё зняволеных. “Але яны не ўлічылі той факт, што я свае лісты даю чытаць іншым асуджаным і ўзгадняю з імі ўсю інфармацыю, якая ідзе на волю. Зняволеныя рэзка асудзілі гэтыя інтрыгі, паведамілі мне пра крыніцы і спынілі гэтую прапаганду”, - адзначае Жамчужны.

Падчас ізаляцыі Жамчужны даведаўся, што на 25 лістапада было прызначана судовае паседжанне ў судзе Барысаўскага раёна. Але якая скарга разглядалася –  не паведамлялася, таму на дадзены момант невядома, па якой скарзе на ўмовы ўтрымання было прынята рашэнне суда і з якім вынікам. 

У сваім лісце Жамчужны таксама паведаміў, што з 29 лістапада ён, верагодна, зноў апынецца ў ШЫЗА – на гэты раз разам з іншым зняволеным, з якім яны нібыта гучна размаўлялі ў сектары, хоць ні ў КВК, ні ПУР такога парушэння як “гучныя размовы” няма. Магчыма менавіта там ён цяпер і знаходзіцца.

Заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), ч.5 арт. 16, арт. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку — паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео