BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Палуда: Прасвету ў сітуацыі са смяротным пакараннем не відаць

29.11.2016
Андрэй Палуда: Прасвету ў сітуацыі са смяротным пакараннем не відаць
«Сітуацыя з адменай смяротнага пакарання знаходзіцца ў ранейшым стане», — кажа каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда.

У Беларусі выкананы яшчэ адзін смяротны прысуд. Паводле звестак праваабаронцаў, расстраляны жыхар Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці Іван Кулеш, пра прывядзенне прысуду стала вядома ад блізкіх асуджанага да вышэйшай меры. Меркаваная дата прывядзення прысуду — 5 лістапада. Гэта ўжо другі смяротны прысуд у Беларусі, прыведзены ў выкананне ў 2016 годзе, нагадвае «Радыё Рацыя». У маі стала вядома пра пакаранне смерцю жыхара Рэчыцы Сяргея Іванова, які быў прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве знаёмай дзяўчыны.

Андрэй Палуда: - У пытанні ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, як мы бачым, ніякага прасвету не відаць. Складаецца ўражанне, што сістэма, як працавала, так яна і працуе. І, калі мы кажам пра Івана Куляша, то ў яго тэрміны па вынесенаму прысуду, што называецца, падыходзілі, і сістэма зноўку не дала збою. Безумоўна, у нас былі спадзяванні, але ж трэба адзначыць, што і сам Кулеш не захацеў абскарджваць прысуд.

РР: - Сёлета ў Менску праходзіла міжнародная канферэнцыя па праблеме смяротнага пакарання…

- Так, на канферэнцыі гучалі словы, што праблема ёсць і яе трэба вырашаць, а ўжо праз два месяцы пасля гэтага мерапрыемства ў Беларусі расстралялі Сяргея Іванова. Але мы, праваабаронцы, асабліва і не спадзяваліся, што нават пасля канферэнцыі нешта зменіцца ў гэтым накірунку. Было і раней шмат такіх дыскусій, але ўсё гэта – размовы дзеля размоў. Дарэчы, нам нават не дазволілі браць удзел у той канферэнцыі. Тыя еўрачыноўнікі, якія прыязджалі ў Менск, яны з’ехалі, а мы засталіся са сваімі праблемамі. Яркае пацвярджэнне гэтаму – расстрэлы Іванова і Куляша.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео