BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Гомелі абмеркавалі, як можна папулярызаваць горад

26.11.2016
У Гомелі абмеркавалі, як можна папулярызаваць горад
Беларусы рэдка наведваюць абласны цэнтр.

«Гомель – аўтсайдэр з пункту гледжання турыстычных патокаў», – такое меркаванне выказаў маркетолаг Аляксей Харкевіч падчас дыскусіі «Брэндынг: як і навошта папулярызаваць Гомель».

Аналітык сцвярджае, што беларусы рэдка наведваюць абласны цэнтр.

— Мы выглядаем зусім непрыгожа ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі. Турыстычныя патокі — гэта інвестыцыі, развіццё гандлёвай інфраструктуры, прадпрыемстваў грамадскага харчавання, продажу паслуг, гатэляў і так далей. Адпаведна, няма прытоку інвестыцый, няма даходаў у гарадскі бюджэт, складаней даглядаць дарогі, будаваць інфраструктуру.

Эксперт установы «Стратэгічная думка» Аляксей Харкевіч мяркуе, што негатыўную сітуацыю з малой колькасцю турыстаў можна паправіць праз стварэнне брэнда Гомеля.

Гісторык Яўген Малікаў заўважае, што ў абласным цэнтры некалькі патэнцыйных брэндаў. Паводле эксперта, адзін з паспяховых вобразаў Гомеля – драўляная забудова.

— Патэнцыйныя брэнды звязаныя з гісторыка-культурнай спадчынай. Драўляна-разбяны дэкор абсалютна не задзейнічаны, але гэта ўжо не галосны брэнд горада. Да нас прыязджаюць турысты з іншых гарадоў і часта просяць сваіх экскурсаводаў: «А пакажыце нам тыя старыя дамкі з вашай незвычайнай разьбой». Што сведчыць, што гэта ўжо з′яўляецца брэндам.

Пытанні брэндынгу абласнога цэнтра прысутныя разглядалі з гісторыкам Яўгенам Малікавым і маркетолагам Аляксеем Харкевічам, паведамляе «Радыё Рацыя». Мерапрыемства прайшло ў межах ініцыятывы «Цэнтра рэгіянальнага развіцця ГДФ».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео