BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

«Малады Фронт»: Гэць дахаты, Салаўёў!

26.11.2016
«Малады Фронт»: Гэць дахаты, Салаўёў!
Маладафронтаўцы пратэставалі на Кастрычніцкай плошчы.

Увечары а 18-й гадзіне каля Палаца рэспублікі сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, каб выказаць пратэст супраць прыезду ў Менск расейскага прапагандыста Ўладзімера Салаўёва.

Выступ Салаўёва быў прызначаны на 19:00. За гадзіну да гэтага на плошчы зьявіліся актывісты «Маладога фронту», паведамляе «Радыё Свабода». Яны прынесьлі з сабой плякаты з фатаздымкамі разбураных падчас расейскай агрэсіі гарадоў Украіны і Грузіі. На плякатах было напісана: «Расейска-украінскае сяброўства», «Расейска-грузінскае сяброўства», «Расея — гэта заўсёды вайна».

«Мы выйшлі на акцыю пратэсту, каб паказаць, што ня хочам жыць па ўказцы Крамля і ня хочам бачыць у Беларусі пуцінскіх ваенных базаў зь „зялёнымі чалавечкамі“», — заявіў лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. Ён дадаў, што яшчэ адна мэта акцыі — «спыніць лухту і бруд, якія паліліся на Беларусь з расейскага тэлебачаньня».

Актывісты скандавалі «Жыве Беларусь!», «Ня трэба крамлёўскіх халуёў, гэць дахаты, Салаўёў!».

Прыкладна праз 10 хвілін пасьля пачатку акцыі міліцыянты ў цывільным пачалі акружаць пратэстоўцаў з усіх бакоў, пачалася штурханіна. Дашкевічу нанесьлі некалькі ўдараў: у яго пачырванела вока і зьявіўся сіняк на ілбе. Спрабавалі затрымаць і паплечнікаў Дашкевіча. Людзей адціскалі з прыступак Палаца рэспублікі ў прысутнасьці міліцэйскага кіраўніцтва. Пасьля да іх выйшаў начальнік службы бясьпекі Палаца і папрасіў разысьціся.

Неўзабаве на прыступках зьявіўся і сам Салаўёў у атачэньні сваёй аховы.

«Хто гэтыя людзі? Падумаеш, некалькі дзясяткаў. Там, унутры, значна больш грамадзян Беларусі, і яны ўсе прыйшлі на мой выступ».

Салаўёў уступаў у спрэчку зь беларускімі незалежнымі журналістамі, назваў маладую карэспандэнтку «бедным дзіцём». Ягоныя ахоўнікі штурхалі журналістаў і фатографаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео