BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Актывіста Дашкевіча аштрафавалі на 1 050 рублёў за тое, што яго зьбілі міліцыянты

16.11.2016
Актывіста Дашкевіча аштрафавалі на 1 050 рублёў за тое, што яго зьбілі міліцыянты
svaboda.org
Супрацоўнікі АМАП, якія затрымлівалі і зьбівалі Дашкевіча, заяўлялі, што не зьбівалі затрыманага, а нібыта ратавалі ад актывістаў-камуністаў, якія пагражалі таго забіць.

Суд Партызанскага раёну Менска прысудзіў лідэру «Маладога фронту» Зьмітру Дашкевічу штрафы ў 10 базавых велічыняў за «непадпарадкаваньне міліцыі» і 45 базавых велічыняў за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі» падчас санкцыянаванай акцыі ля Менскага трактарнага заводу 7 лістапада. Сумарны штраф — 50 базавых велічыняў альбо 1050 рублёў, больш суд прызначыць ня мае права, паведамляе "Радыё Свабода".

Карэспандэнтку Свабоды выдалілі з суду за фота сьведкаў-АМАПаўцаў, хоць здымкі не забаранялі. Дашкевіч не прысутнічаў на прысудзе — ён паехаў на суд над Уладзімерам Кондрусем. Раней Дашкевіч казаў, што пойдзе на суд над сабой толькі каб даведацца і абвясьціць імёны сьведкаў-АМАПаўцаў.

На акцыі 7 лістапада Дашкевіч з паплечнікамі выкрыквалі «Ганьба!», Дашкевіч трымаў плякат з цытатай Леніна: «Чем большее число представителей духовенства удастся нам расстрелять, тем лучше». На яго з крыкам «Ленін, партыя, камсамол!» накінуўся другі сакратар ЦК БРСМ Сяргей Клішэвіч, затым ён і некалькі чалавек пачалі зьбіваць Дашкевіча. Пасьля Дашкевіча зацягнулі ў мікрааўтобус, дзе, як ён сьцьвярджае, яго моцна зьбілі, зьдзекаваліся, змушалі смактаць дубінку. Мэдыкі зафіксавалі на целе Дашкевіча сьляды зьбіцьця. Дзяржаўныя мэдыя не заўважылі Дашкевіча на адкрыцьці помніка Леніну.

Тым ня меней, судзілі не супрацоўнікаў АМАП, а самаго Дашкевіча. Супрацоўнікі АМАП выступілі сьведкамі і не прызналі, што зьбівалі актывіста. Паказаньні давалі камандзір аддзяленьня АМАП Павал Яфрэмаў, міліцыянты Андрэй Лявонаў і Сяргей Селін.

Зьміцер Дашкевіч сказаў, што прыйшоў на суд, каб даведацца імёны гэтых міліцыянтаў і распавесьці пра іх незаконныя дзеяньні — дзеля таго, каб спыніць падобны гвалт да іншых людзей.

Зьміцер Дашкевіч хадайнічаў аб правядзеньні судовага працэсу на беларускай мове і аб праглядзе відэазапісу затрыманьня, аднак судзьдзя адхіліла гэтыя хадайніцтвы, а таксама забараніла фатаграфаваць міліцыянтаў.

Супрацоўнікі АМАП, якія затрымлівалі і зьбівалі Дашкевіча, выступілі супраць яго сьведкамі ў судзе. Яны па чарзе заяўлялі, што не зьбівалі затрыманага, а нібыта ратавалі ад актывістаў-камуністаў, якія пагражалі таго забіць. Паводле іх сьведчаньняў, зафіксаваныя пабоі Зьміцер Дашкевіч атрымаў не ў міліцэйскім аўтобусе, а ў натоўпе. АМАПаўцы прыйшлі ў суд у суправаджэньні сваіх паплечнікаў, і кожны сьведка пасьля выхаду з залі пасяджэньняў узгадняў свае паказаньні зь іншымі.

Падчас суду Зьміцер Дашкевіч нагадаў кожнаму сьведку-міліцыянту, што ілжывыя сьведчаньні ёсьць парушэньнем ня толькі юрыдычных, але і Божых законаў, за што яны будуць адказваць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео