BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Віцебскія ўлады лічаць немэтазгодным мясцовы рэферэндум наконт будаўніцтва Сафійскага сабору

12.11.2016
Віцебскія ўлады лічаць немэтазгодным мясцовы рэферэндум наконт будаўніцтва Сафійскага сабору
Радыё Свабода
З прапановай ініцыяваць мясцовы рэферэндум у Віцебскі гарсавет звярнуўся праваабаронца Леанід Свецік.

Падставай для такой прапановы стала выразнае супрацьстаянне жыхароў Віцебска. Адны з іх выступаюць супраць вырубкі парка дзеля будаўніцтва копіі Сафійскага сабора ўзору XI стагоддзя, другія — падтрымліваюць ініцыятыву віцебскай эпархіі праваслаўнай царквы ўзвесці храм менавіта ў гэтым месцы.

Рэферэндум, на думку праваабаронцы, мог бы стаць цывілізаваным спосабам вырашэння канфлікту паміж прыхільнікамі і апанентамі будаўніцтва. Але ў гарсавеце адмовіліся ад гэтага шляху, кажа Радыё Свабода спадар Свецік:

«Падобна, у гарсавеце на зразумелі, што я прапаную правесці рэферэндум пра тое, ці лічаць гараджане мэтазгодным з'яўленне гэтага храма ў Віцебску, ці не лічаць. Або не хочуць гэтага зразумець, як і важнасці самога пытання. Бо ў адказе за подпісам старшыні гарсавету Уладзіміра Бялевіча паведамляецца, што праект будаўніцтва атрымаў станоўчую ацэнку дзяржаўных экспертыз, у тым ліку экалагічнай. І што было праведзена грамадскае абмеркаванне праекту, і таму «ініцыяваць правядзенне мясцовага рэферэндума дзеля дадатковага грамадскага абмеркавання гэтага пытання мяркуем немэтазгодным». Але ж рэферэндум — гэта не абмеркаванне, гэта волевыяўленне тутэйшых жыхароў. Можа, яго і не хочуць «народныя абраннікі?»

На дадзены момант, пасля гучных пратэстаў віцяблян, будаўніцтва ў парку паміж вуліцамі Чэхава і Урыцкага прыпыненае. Як надоўга — шараговых жыхароў не інфармуюць. Вядома толькі, што віцебскі гарвыканкам прапанаваў ініцыятарам узвядзення Сафіі — Віцебскай епархіі — змяніць праект з мэтаю захаваць дадатковую колькасць дрэваў ад вырубкі. Прапанавана зрабіць шэраг зменаў у праекце, у тым ліку адмовіцца ад аўтастаянкі каля будынка і зменшыць плошчу ніжняга храма да памераў верхняга — уласна копіі полацкай Сафіі. «Ніжні храм» — гэта «падземная» частка, дзе праектантамі запланаваная «зала шматфункцыянальнага прызначэння з вестыбюлем, прыбіральнямі для наведнікаў, дапаможнымі памяшканнямі; зала ўрачыстых прыёмаў і абрадаў, гардэробы для святароў, трапезная з кухняй, памяшканні тэхнічнага прызначэння». На думку праціўнікаў будаўніцтва, галоўная ідэя епархіі не ў тым, каб у горадзе з'явіўся новы праваслаўны храм, бо «на крокавай адлегласці» месцяцца і дзейнічаюць ажно чатыры царквы, а менавіта ў абсталяванні прыдатных памяшканняў для патрэбаў епархіі, якая таксама месціцца не больш як за 200 метраў ад будаўнічага плоту.

Плот адгароджвае тэрыторыю меркаванага будаўніцтва па-ранейшаму, і не вядома, ці пагадзілася Віцебская епархія на прапановы гарадскіх уладаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео