BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ніна Багінская: Мне ўжо налічылі больш за 9 тысяч рублёў штрафаў

12.11.2016
Ніна Багінская: Мне ўжо налічылі больш за 9 тысяч рублёў штрафаў
Радыё Свабода
Трэці аукцыён па продажы лецішча актывісткі Ніны Багінскай адбудзецца 18 лістапада.

Пасля таго, як за ўдзел у вулічных акцыях 70-гадовай пенсіянерцы налічылі штрафы агульным памерам 75 мільёнаў недэмінаваных рублёў, каб спагнаць іх, судовыя выканаўцы абвясцілі аўкцыён па продажы лецішча грамадскай актывісткі. На продаж выставілі зямельны ўчастак памерам 0,07 га з садам і гародам, а таксама садовы дамок плошчай 27 квадратных метраў. Першапачатковы кошт маёмасці – 10 тысяч рублёў (каля 5 тысяч долараў). Першы аукцыён, які мусіў прайсці 17 жніўня, не адбыўся. Не знайшлося ніводнага пакупніка. Такая ж самая гісторыя напаткала і аукцыён 26 жніўня, піша Радыё Рацыя.

“Зараз прыйшла чарговая папера з аддзела прымусовага выканання Смалявіцкага раёна, з якой вынікае, што трэці аукцыён па продажы майго лецішча пройдзе 18 лістапада, – распавяла Ніна Багінская. – Дзіўна толькі, што два папярэднія адбываліся ў Смалявічах, а зараз вырашылі правесці ў нейкім аграгарадку Слабада Смалявіцкага раёна. Можа так вырашылі таму, што мы пастаянна пікетавалі мясцовы райвыканкам?”

Тым часам, пенсіянерцы працягваюць выпісваць штрафы за “несанкцыянаванае пікетаванне”. На гэты раз далі 840 рублёў штрафу за ўдзел у акцыі 1 кастрычніка. Такім чынам, яна павінна ўжо агулам за ўдзел у акцыях каля 9400 рублёў штрафаў.

“Але не плаціла і плаціць не збіраюся”, – прынцыпова заяўляе Ніна Багінская.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео