BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Статкевіч кліча на мітынг «з нагоды 20-годдзя антыканстытуцыйнага перавароту»

09.11.2016
Статкевіч кліча на мітынг «з нагоды 20-годдзя антыканстытуцыйнага перавароту»
24 лістапада 1996 года ў выніку кансультатыўнага рэферэндуму Канстытуцыя краіны была незаконна змененая так, што ўся ўлада апынулася ў руках аднаго чалавека, піша палітык.

"20 гадоў таму ў беларускага народа ўкралі ўладу. Крадзёж здзейсніў чалавек, якому народ даверыў галоўную дзяржаўную пасаду", - напісаў Статкевіч у Фэйсбуку.

На думку палітыка, "у беларускага народа 20 гадоў таму забралі механізм пошуку паразумення паміж рознымі групамі грамадства. А такое паразуменне патрэбна не толькі паміж рознымі сацыяльнымі групамі - прадпрымальнікамі, рабочымі, службоўцамі, сялянамі, пенсіянерамі. Яно патрэбна і паміж людзьмі розных палітычных поглядаў".

Мікалай Статкевіч піша пра недзеяздольнасць беларускага парламента і прапануе "вярнуць сабе крадзенае" і навучыцца дамаўляцца паміж сабой.

"Геапалітычны выбар краіны не павінен вырашацца на плошчах - гэта справа паўнамоцнага парламента, абранага на сумленных выбарах. Каб не дапусціць грамадзянскіх канфліктаў, беларусам трэба вярнуць сабе такі парламент, вярнуць сабе ўкрадзеную 20 гадоў таму ўладу. Дыктатуры прыводзяць да войнаў", - падсумаваў былы палітвязень.

Палітык запрашае на мітынг, які мае адбыцца 24 лістапада ў 18.00 на плошчы Свабоды ў Мінску.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео