BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

7 лістапада каля будынка КДБ правацэнтрысты правядуць акцыю памяці

06.11.2016
7 лістапада каля будынка КДБ правацэнтрысты правядуць акцыю памяці
Oleg Podgaisky
7 лістапада а 12.00 каля будынка КДБ адбудзецца акцыя памяці ахвяраў камуністычнага рэжыму.

Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні ў Мінску 7 лістапада шэсця і мітынгу памяці ахвяраў камуністычнага рэжыму. Заяўнікі акцыі, лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі паведамілі, што змяняюць фармат, але не адмаўляюцца ад яе правядзення, перадае Радыё Рацыя. Па словах сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, ён, а таксама старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і лідар Руху „За свабоду” Юрась Губарэвіч апоўдні 7 лістапада прыйдуць да будынку КДБ з партрэтамі ахвяраў палітычных рэпрэсій і запаляць знічкі:

– Таксама будзе там пэўны флэшмоб, у якім будзе прапанавана паўдзельнічаць усім мінакам. На гэты раз шэсце мы праводзіць не будзем, таму што падчас шэсця ў выніку адмовы па сутнасці на ўсіх удзельнікаў шэсця будуць складзеныя пратаколы. Мы ведаем, чым гэта заканчваецца – гэта штрафы. Дзеля таго, каб не падстаўляць людзей, мы не заклікаем прыходзіць на гэтую акцыю, але мы там будзем. І мы перакананыя, што да нас далучацца іншыя.

Таксама, як паведамляла "ЕўраБеларусь", 7 лістапада адбудзецца бясплатная экскурсія па Курапатах “Беларуская Галгофа”. Усіх ахвотных далучыцца да імпрэзы запрашаюць сустрэцца ў 15.00 ля Крыжа Пакут, усталяванага ва ўрочышчы на месцы пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. 

У той жа дзень у 18.00  гадзіне ў зале ўправы БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца прэзентацыя дакументальнага фільма “Суд над камунізмам. Пачатак”, знятага рэжысёрам Віктарам Корзунам. Пасля прагляду фільма адбудзецца дыскусія на тэму “Наступствы камуністычных рэпрэсіяў у Беларусі", у якой прымуць удзел гісторыкі, палітыкі, грамадскія дзеячы.

Таксама адбудецца канцэрт з удзелам Касі Камоцкай і Аляксея Галіча.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео