BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вандалы апаганілі «Гомельскія Курапаты»

02.11.2016
Вандалы апаганілі «Гомельскія Курапаты»
Фота: "Радыё Рацыя"
Невядомыя каля крыжоў ахвярам палітычных рэпрэсій у Шчакатоўскім лесе пры дапамозе тэхнікі раскапалі вялікую яму. Выняты з ямы грунт знік.

Пенсіянер Міністэрства ўнутраных справаў Уладзімір Няпомняшчых сведчыць, што раней на гэтым месцы не было ямы.

- Відавочна, што на гэтым месцы працаваў экскаватар, - сказаў ён «Радыё Рацыя». - Трэба звярнуць увагу на тое, што нідзе не засталося слядоў вынятага грунту. Магчыма яго ўзялі, каб дзесьці спакойна перабраць зямлю на прадмет наяўнасці каштоўных рэчаў. Я думаю, што міліцыя можа прыехаць сюды, але сумняюся, што яны кагосьці сур’ёзна будуць шукаць.

Аўтар дакументальнага фільма „Лінія Сталіна. Гомельскі рэгіён” Кастусь Жукоўскі мяркуе, што акт вандалізма маглі здзейсніць „чорныя археолагі”.

– Гэта не могуць быць будаўнікі, бо тут не пясок, а грунт. Мяркую, што тут маглі папрацаваць так званыя чорныя капальшчыкі. Хапае ж у нас манкуртаў. Я сёння планую напісаць заяву ў міліцыю, каб яны заняліся справай. А то Змітра Дашкевіча яны хутка затрымліваюць пад Веткай у лесе, а тут не бачаць, што бязмежжа пад самым носам адбываецца.

Шчакатоўскі лес – месца масавых расстрэлаў пад Гомелем. Паводле сведчанняў мясцовых жыхароў з навакольных вёсак і мястэчак, у 1937 годзе супрацоўнікі НКУС расстрэльвалі тут так званых ворагаў народу. У 2007 годзе ў Шчакатоўскім лесе былі знойдзеныя парэшткі забітых у 1930-я гады людзей. Раскопкамі займаўся 52-гі спецыялізаваны пошукавы батальён Мінабароны РБ, спецыялісты якога потым абвясцілі, што ў лесе пахаваныя ахвяры нацыстаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео