BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пётр Памяранцаў: Галоўны рытарычны прыём рускай прапаганды – “кругом змова” (ФОТА)

29.10.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Пётр Памяранцаў: Галоўны рытарычны прыём рускай прапаганды – “кругом змова” (ФОТА)
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Брытанскі журналіст прыехаў у Мінск, каб расказаць, як дзяржавы выкарыстоўваюць СМІ для прапаганды і даць майстар-клас па праверцы інфармацыі.

Пётр Памяранцаў – брытанскі журналіст і пісьменнік, старшы навуковы супрацоўнік think-tank The Legatum Institute. Рэгулярна публікуецца ў London Review of Books, Atlantic, Foreign Policy і Financial Times. Сфера прафесійных інтарэсаў – знешняя палітыка і прапаганда XXI стагоддзя. Да 2010 года жыў у Маскве, дзе працаваў рэжысёрам і прадзюсарам забаўляльных праектаў і дакументальных фільмаў на рэйтынгавым канале ТНТ. Досвед знаходжання ў Расіі стаў асновай для кнігі «Nothing is True and Everything is Possible. The Surreal Heart of the New Russia»(«Нішто не праўда і ўсё магчыма»), якая была выдадзена ў Велікабрытаніі ў лютым 2015 года. Таксама працаваў у якасці кансультанта па праектах развіцця ЕС і Сусветнага банка ў краінах былога СССР.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Як кажа на даволі добрай рускай мове сам пра сябе Пётр, “мая нага ніколі не дакраналася да савецкай зямлі”. Ён нарадзіўся ў Кіеве, але яго бацькі з’ехалі (дакладней, іх “з’ехалі”), калі хлопцу было 9 месяцаў. Пётр вырас у Англіі, яго бацька працаваў у Рускай службе ВВС.

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” пабывала на сустрэчы з брытанскім госцем у сталічным Прэс-клубе.

“Я быў часткай каманды людзей, якія спрабавалі сапсаваць вялікую рускую культуру. Увесь жах дэкадэнцкай культуры я дапамог укараніць у краіне Талстога і Дастаеўскага”, – узгадвае Пётр перыяд працы ў Маскве.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Падчас сустрэчы журналіст зрабіў невялікі выступ на тэму таго, як сучасныя рэжымы ва ўсім свеце выкарыстоўваюць прапаганду, каб падманваць народ. І хоць распавядаў Пётр Памяранцаў не пра Беларусь ці нават Усходнюю Еўропу – маўляў, слухачы і самі гэта ўсё ведаюць, – але ж пэўныя паралелі напрошваліся.

Гаворка ішла пра тое, як блакіруюць інтэрнэт у Кітаі, ствараюць “фабрыкі троляў” у Расіі, ладзяць рэаліці-шоу з палітычных дэбатаў у Амерыцы, якія вясёлыя перадачы ў Венесуэле вёў спачылы Уга Чавес уласнай персонай і на якія сур’ёзныя рэйкі пастаўлена дзяржпрапаганда ў Турцыі. Затым прамоўца задаў аўдыторыі пытанне: “А як у вас?..”, і на брытанскага госця пасыпалася інфармацыя пра форумных троляў з БРСМ, настальгію па савецкім мінулым і кіданні ўладаў паміж Усходам і Захадам.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

“Гэта зразумела і абгрунтавана, – звярнуў увагу Пётр Памяранцаў на рэпліку з залы пра настальгію. – У вас цудоўна захаваны помнік савецкай архітэктуры. Не факт, што гэта навязана ўладай. Гэта можа быць патрэба грамадства, звязаная з жахлівымі стратамі ў вайну, форма жалобы па загінулых людзях”.

Сумаваць па мінулым, на думкау Памяранцава, “абсалютна нармальная рэч”.

“Я быў роўна 24 гадзіны ў Беларусі – і ўсё зразумеў. Тут такі настальгічны туман, а ў ім працуюць вельмі рацыянальныя рэчы. Беларусь – вельмі сучасная краіна, бо ідэй будучыні няма больш нідзе”, – сказаў госць. На гэта яму заўважылі, што яго словы былі б узорным выступам замежнага эксперта для беларускага тэлебачання.

“У вас такі мудры прэзідэнт! Ён першы зразумеў, што будучыня – гэта мінулае”, – аджартаваўся Пётр Памяранцаў.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Гаворачы аб прапагандзе, немагчыма было абмінуць уплыў на нашу краіну расійскай медыя-прасторы.

“Галоўны рытарычны прыём рускай прапаганды – “кругом змова”. Змова ўнутры змовы – такая матрошка змоваў”, – зазначыў брытанскі эксперт.

Па яго словах, такая пазіцыя зручная для ўладаў: калі ўвесь свет – змова, то народ нічога не можа з гэтым зрабіць, ён пасіўны.

Як супрацьстаяць прапагандзе? Адмыслоўцы па ўсім свеце распрацоўваюць мноства спосабаў для гэтага.

“У Буэнас-Айрасе адбыўся першы з’езд факт-чэкераў з усяго свету. Гэта новая прафесі, якая мае на ўвазе людзей, што правяраюць факты. Вялікае спадзяванне звязваюць з аўтаматызацыяй гэтага працэсу”, – распавёў брытанскі журналіст пра ідэі змагання з дэзінфармацыяй на Захадзе.

“Але часта людзі імкнуцца да няпраўды, яны шукаюць факты, якія пацвярджаюць іх светапогляд”,  – зазначыў Пётр Памяранцаў.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Сваё выступленне брытанскі журналіст скончыў тым, што, згодна з гістарычным досведам, інфармацыйныя рэвалюцыі часцей за ўсё прыводзяць да катаклізмаў. У 1930-я гады гэта адкрыла шлях для таталітарных ідэалогій. Нават калі толькі з’явіўся друк, ён стаўся прычынай рэлігійных войнаў.

Не трэба быць экспертам, каб разумець: найменш пад прапагандысцкі ўплыў трапляе той соцыум, які мае моцную грамадзянскую супольнасць. Але…

“Пакуль не з’явіцца ідэя будучыні, да якой ідзе краіна, не будзе патрэбы ў грамадскай прасторы і дыскурсе”, – падсумаваў Пётр Памяранцаў.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео