BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

МУС паўторна адмовіла Танкачовай у скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь

24.10.2016
МУС паўторна адмовіла Танкачовай у скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь
Хадайніцтва на імя міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча праваабаронца Алена Танкачова накіравала 5 кастрычніка.

"Першы раз такое хадайніцтва я падала ў студзені 2016 года, па заканчэнні года з моманту высылкі. Атрымала адмову. І больш за тое ― атрымала ў тым жа тэксце папярэджанне аб крымінальнай адказнасці, калі я ўсё ж паспрабую праехаць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Калі мінула паўгода, я вырашыла паўтарыць хадайніцтва, але атрымала адмову ў скарачэнні тэрміну забароны на ўезд”, - паведаміла "Еўрарадыё" Танкачова.

Напярэдадні атрымання адказу з МУС Беларусі Танкачову абралі каардынатарам працоўнай групы Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці “Усходняе партнёрства”. Гэта азначае, кажа праваабаронца, што яна будзе каардынаваць працу грамадскіх арганізацый Беларусі ў сферы правоў чалавека: сачыць за тым, як праходзіць дыялог паміж Беларуссю і ЕС па правах чалавека.

Ці будзе падаваць новае хадайніцтва у МУС, Танкачова яшчэ не вырашыла. Адмова ўдарам для яе не стала.

"Калі я ў студзені атрымала адмову, то для мяне гэта было дастаткова моцным стрэсам. Мне падавалася, што яны ўсё, што хацелі, ужо зрабілі: і выгналі з краіны, і прымусілі дастаткова моцныя змены ў жыцці зрабіць. А цяпер было практычна абыякава тое, што яны адкажуць”, - сказала Танкачова.

Рашэнне аб высылцы беларускай праваабронцы з расійскім грамадзянствам, кіраўніка Цэнтра прававой трансфармацыі, Алены Танкачовай з Беларусі тэрмінам на тры гады было прынятае 5 лістапада 2014 года. Фармальнымі падставамі для такога рашэння сталі факты перавышэння хуткасці аўтамабілем Танкачовай, зафіксаваныя камерамі відэаназірання. 21 лютага 2015 года яна пакінула краіну. Цяпер жыве ў Літве.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео