BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вінаватага ў смерці вязня Пцічкіна фельчага пакаралі трыма гадамі калоніі-пасялення

21.10.2016
Вінаватага ў смерці вязня Пцічкіна фельчага пакаралі трыма гадамі калоніі-пасялення
sputnik.by
У Маскоўскім раённым судзе Мінска вынеслі прысуд па справе памерлага на «Валадарцы» вязня Ігара Пцічкіна.

Фельчар СІЗА № 1 Аляксандр Крылоў, якога прызналі вінаватым у неналежным выкананні службовых абавязкаў, што спрычынілася да смерці Ігара Пцічкіна, асуджаны на тры гады калоніі-пасялення. Яму таксама забаранілі пяць гадоў займаць пасады ў медычных установах​, паведамляе Радыё Свабода.

Аляксандр Крылоў сваёй віны ў судзе не прызнаў і сказаў, што будзе абскарджваць прысуд. У тым ліку Аляксандр Крылоў не згодны, што Пцічкін памёр праз ягоны дазвол прывязаць вязня да ложка больш як на 18 гадзін.

Жанна Пцічкіна, маці загінулага, заявіла пасля абвяшчэння выраку: «Проста знайшлі стрэлачніка. Мы будзем далей дамагацца расследавання і пакарання вінаватых. А калі Крылоў узяў на сябе гэта, значыць, ён не можа сказаць праўду, інакш яго забʼюць». Пцічкіна пакуль не ведае, ці будзе абскарджваць прысуд.

Жанна Пцічкіна думае, што яе сын прабыў прывязаным да ложка рамянямі больш за 20 гадзін, і пры гэтым яму не давалі піць і хадзіць у прыбіральню, хоць тэмпература ў камеры была каля 32 градусаў. Таксама Жанна Пцічкіна не выключае, што яе сына ў прывязаным стане збівалі і катавалі «ластаўкай». Маці спасылаецца на сляды на руках і кровападцёкі на твары і грудзях сына.

Ігар Пцічкін памёр на «Валадарцы» ў пачатку жніўня 2013 года ўсяго пасля некалькіх дзён арышту, які атрымаў за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. Паводле фельчара Аляксандра Крылова, у арыштанта Пцічкіна пачаўся паслянаркатычны сіндром, паводзіны сталі неадэкватнымі, і нібыта ў мэтах бяспекі самога вязня ды яго сукамернікаў ён распарадзіўся прывязаць Пцічкіна да ложка адмысловымі рамянямі.

Паводле большасці экспертаў, якіх дыпытаў суд, Ігар Пцічкін памёр ад сардэчнай недастатковасці, якая стала вынікам шэрагу прычын, у тым ліку наркатычнай і алкаголнай залежнасці.

Аднак сама меней два эксперты гэта аспрэчвалі і спасылаліся на разрывы сардэчнай тканкі ды згусткі крыві ў бронхах, якія можна атрымаць толькі ад «тупога ўдару ў сардэчную вобласць». Між тым следства версію пра збіццё Ігара Пцічкіна на «Валадарцы» не пацвердзіла.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео