BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Экс-кіраўніка "Мотавела" судзяць пасля 16 месяцаў СІЗА

21.10.2016
Экс-кіраўніка "Мотавела" судзяць пасля 16 месяцаў СІЗА
nn.by
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска сёння, 21 кастрычніка, пачаўся суд над былым кіраўніком ААТ «Мотавела» Аляксандрам Мураўёвым.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачаўся працэс па справе бізнэсоўца Аляксандра Мураўёва, ужо былога ўладара «Мотавела», які «не справіўся» з прадпрыемствам.

Яго вінавацяць у махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры, крадзежы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры, ухіленні ад выплаты падаткаў са шкодай у асабліва буйным памеры, Акрамя таго, Мураўёў праходзіць па артыкуле за саўдзел як памагаты і арганізатар. За ходам паседжання сочыць "Наша Ніва".

Свой юбілей бізнэсовец сустрэў за кратамі — сёлета 11 верасня Аляксандру Мураўёву споўнілася 50 гадоў.

Акрамя таго судзяць і яшчэ дваіх. Гэта 56-гадовы Казімір Мароз — экс-дырэктар «Мотавела». Яго абвінавачваюць у крадзежы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтваў арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры. І Таццяна Лукавец, бухгалтарка, якую вінавацяць у пасобніцтве крадзяжу.

Праўда, пад вартай іх не трымаюць, вызвалілі пад падпіску.

На самым пачатку паседжання Мураўёў папрасіў вызваліць і яго: адмяніць меру стрымання, зачытаўшы сваё хадайніцтва. У ім ён падкрэсліў, што да суда правёў за кратамі амаль 17 месяцаў. А ў тым, каб суд высветліў праўду, ён і сам зацікаўлены, таму хавацца не збіраецца. А прававых падставаў трымаць яго пад вартай няма, заявіў Мураўёў, бо злачынства, у якім яго абвінавачваюць, эканамічнае і пагрозы для грамадства ён не прадстаўляе.

Пракурор, само сабой, выступіў супраць. Суддзя Юлія Блізнюк хадайніцтва адхіліла — Мураўёў застаўся пад вартай.

Затым агучылі абвінавачванні. Па версія пракуратуры, Мураўёў выкарыстоўваў сродкі «Мотавела» на патрэбы іншых сваіх кампаній, імітаваў, што абавязкі па развіццю прадпрыемства выконваюцца, фальсіфікаваў справаздачы аб выкананні сваіх абавязкаў.

***

Бізнэсовец Аляксандр Мураўёў, стваральнік і кіраўнік беларуска-аўстрыйскай кампаніі ATEC Holding Gmbh, якая займалася ў асноўным шклом, набыў «Мотавела» ў дзяржавы за 7 мільёнаў даляраў яшчэ ў 2007 годзе. Ён павінен быў «падняць» прадпрыемства, зрабіўшы яго адным з лідараў у галіне. Але ж праз 7 гадоў праверкі паказалі, што «Мотавела» не развіваецца, а паціху гіне.

Увогуле, у 2014 годзе праблемы ў Мураўёва пачаліся па ўсіх франтах. Збанкрутавалі некалькі прадпрыемстваў яго шклянога холдынгу. А праверка КДК паказала, што на «Мотавела» справы ідуць зусім не так, як планавалася: колькасць работнікаў скарачаецца, агучаных інвестыцый ад Мураўёва завод не атрымаў, наадварот, частку абсталявання бізнэсовец прадаў, пэўную колькасць памяшканняў залажыў іншым кампаніям. Да таго ж, па версіі КДК, сродкі «Мотавела» выкарыстоўваліся іншымі прадпрыемствамі Мураўёва.

Аляксандра Мураўёва арыштавалі ў чэрвені 2015 года. Таксама затрымалі і яго братоў Сяргея і Андрэя Мураўёвых і аднаго з менеджараў кампаніі. Андрэй Мураўёў  на свабодзе, Сяргей затрыманы.

Сёння «Мотавела» кіруе Мікалай Ладуцька, былы мэр Мінска.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео