BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

БДУ спыніў супрацоўніцтва з рыэлтарам, які абразіў народнага паэта Барадуліна

21.10.2016
БДУ спыніў супрацоўніцтва з рыэлтарам, які абразіў народнага паэта Барадуліна
Realt.by
БДУ спыніў супрацоўніцтва з Аляксандрам Гарашчэнем, які ў сацсетках абразіў народнага паэта Рыгора Барадуліна. Рыэлтар быў пазаштатным выкладчыкам, але цяпер гэта ўжо ў мінулым.

"Гэта праўда. Але, ведаеце, я ўжо стаміўся ад гэтай сітуацыі і не жадаю больш даваць каментары на гэтую тэму", — сказаў Гарашчэня ў каментары Еўрарадыё. Паводле яго слоў, пра прычыны спынення супрацоўніцтва ў БДУ нічога не паведамілі.

Аляксандр Гарашчэня абразіў Рыгора Барадуліна, калі назваў у сацсетцы "нацысцкай сволаччу" з-за таго, што той быў чальцом Партыі БНФ. Гэта выклікала хвалю абурэння, з асуджэннем такога ўчынку выступілі прадстаўнікі Белдзяржуніверсітэта.

Таксама Гарашчэня паведаміў журналістам, што больш не працуе ў агенцтве «АкадэмНерухомасць». Праўда, на сайце агенцтва ён усё яшчэ значыцца ў якасці атэставанага рыэлтара.

«Зразумела, што гэта быў учынак, якім ганарыцца ніяк нельга. Трэба было, калі і пісаць, то абыходзіцца без нейкіх брыдкіх выразаў. Але што зроблена, тое зроблена», — пракаментаваў свае допісы герой скандала.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео