BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Актывістку аштрафавалі на 50 базавых за ўдзел у акцыі "Праспект нацыянальнага сцяга"

21.10.2016
Актывістку аштрафавалі на 50 базавых за ўдзел у акцыі "Праспект нацыянальнага сцяга"
Радыё Свабода
Суд Маскоўскага раёна Мінску аштрафаваў актывістку Наталлю Саматыя на 50 базавых велічынь (1050 рублёў) за ўдзел у акцыі “Праспект нацыянальнага сцяга”.

Такое рашэнне 21 кастрычніка прыняў суддзя Віктар Казак, паведамляе Праваабарончы цэнтр "Вясна".

Актывістку абвінавацілі ў тым, што яна 19 верасня з 19.00 да 20.00 удзельнічала ў пікеце на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску “з мэтай публічнага выказвання сваіх адносін да 25-ай гадавіны з дня прыдання “бел-чырвона-беламу” сцягу і гербу “Пагоня” статусу дзяржаўных сімвалаў. Пры гэтым яна трымала ў руцэ “бел-чырвона-белы” сцяг, выкрыквала лозунг “Жыве Беларусь”. Тым самым Наталля парушыла ўстаноўлены парадак правядзення пікетавання, прадугледжаны законам “Аб масавых мерапрыемствах”.

Па выніках судовага паседжання Наталля Саматыя прызнаная вінаватай у парушэнні ч. 3 арт. 23.34 КоАП (удзел у правядзенні несанкціянаванага масавага мерапремства паўторна цягам аднаго году пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне).  

“Я не прызнала сябе вінаватай. Пацвердзіла, што была на акцыі, бо з'яўляюся грамадзянкай Беларусі і жыхаркай Мінска, нарадзілася і вырасла тут і лічу законным знаходзіцца ў любым месцы”, - пракаментавала рашэнне суда Наталля Саматыя.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео