BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

З 1 лістапада ГЦ “Еўропа” будзе ахоўваць міліцыя

19.10.2016
З 1 лістапада ГЦ “Еўропа” будзе ахоўваць міліцыя
Пасля нападу з бензапілой і сякерай, адміністрацыя ГЦ “Еўропа” вырашыла ўсё ж наняць ахову.

“З 1 лістапада мы будзем пад аховай Дэпартамента аховы МУС”, — паведаміла Еўрарадыё прадстаўніца гандлёвага цэнтра.

Да гэтага “Еўропа” фактычна не ахоўваўся. Ускосна функцыі ахоўніка выконваў адзін чалавек, аформлены, як адміністратар памяшкання, адзіным сродкам абароны якога была стацыянарная трывожная кнопка. Цяпер ў будынку будзе дзяжурыць узброены парны нарад міліцыі, які і будзе першым рэагаваць на ўсе пазаштатныя сітуацыі.

Увечары 8 кастрычніка 17-гадовы хлопец, узброены бензапілой і сякерай, здзейсніў напад на наведвальнікаў ГЦ “Еўропа”. У выніку чаго загінула 42-гадовая прадавец гандлёвага цэнтра, яшчэ дзве жанчыны былі сур’ёзна параненыя,але цяпер іх стан называюць стабільным.

Пасля нападу міліцыя заяўляла, што адміністратара ГЦ “Еўропа” падчас здарэння не было заўважна. Цяпер па яго дзеяннях праходзіць праверка, па выніках якой будзе дадзеная іх прававая ацэнка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео