BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У магілёўскім ЛПП пацыентам бракуе ежы

19.10.2016
У магілёўскім ЛПП пацыентам бракуе ежы
zviazda.by
З'явіліся скаргі, што ў магілёўскім лячэбна-працоўным прафілакторыі № 7 «пацыентам» не хапае харчоў.

Для большасьці нявольнікаў ЛПП, як сцвярджае адзін з іх, няма працы, а значыць, папоўніць асартымент ежы ў іх няма за што. Сталоўка задаволіць патрэбы «пацыентаў» не можа.

Зняволены ў ЛПП мужчына, які прасіў не называць свайго імя, звярнуўся ў Магілёўскі праваабарончы цэнтр і расказаў пра ўмовы ўтрымання, настойвае, што яго змясцілі ў ЛПП незаконна і ён просіць абараніць ягоныя правы, перадае Радыё Свабода.

Паводле яго словаў, падобныя сітуацыі можна назіраць і ў іншых ЛПП Беларусі. Многія «пацыенты» такіх устаноў, кажа ён, апынуліся там супраць сваёй волі, але абараніцца не могуць.

Спраўдзіць звесткі, агучаныя «пацыентам» магілёўскага ЛПП, у адміністрацыі ўстановы не ўдалося. Праваабаронцы ж заяўляюць, што будуць дамагацца допуску на тэрыторыю «прафілакторыю», каб на ўласныя вочы пабачыць умовы ўтрымання яго пацыентаў.

Магілёўскі лячэбна-працоўны прафілакторый № 7 арганізавалі пасля ліквідацыі папраўчай калоніі № 19 дзеля аптымізацыі пенітэнцыярнай сістэмы. ЛПП разлічаны на 600 ложка-месцаў. Вядома, што на Магілёўшчыне за год амаль тысячы мужчын і жанчын суд прызначае такую рэабілітацыю. У лячэбна-працоўным прафілакторыі ўтрымліваюцца асобы, хворыя на таксікаманію, алкагалізм ды наркаманію. Ад залежнасці гэтых людзей адвучваюць цягам года.

Выпадкі, калі «пацыенты» ЛПП абскарджваюць накіраванне туды, нярэдкія. За 2011 год, напрыклад, больш за 100 жыхароў Магілёўшчыны накіравалі ў суд касацыйныя скаргі. Колькі з іх было задаволена, высветліць не ўдалося.

Лячэбна-працоўны прафілакторый — арганізацыя, створаная для прымусовай ізаляцыі і медыка-сацыяльнай рэабілітацыі з абавязковым прыцягненнем да працы грамадзян, хворых на алкагалізм, наркаманію ды таксікаманію. У такую ўстанову могуць накіраваць людзей, абавязаных пакрываць расходы дзяржавы на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні або парушаюць працоўную дысцыпліну з прычыны ўжывання алкаголю, наркатычных сродкаў, псіхатропных і таксічных рэчываў.

«Пацыенты» ЛПП маюць быць забяспечаныя штодзённым трохразовым харчаваннем.

Паводле праваабаронцаў, накіраванне ў ЛПП мала чым адрозніваецца ад пазбаўлення волі, а ўмовы ўтрымання часам расцэньваюцца як бесчалавечныя. Многія з тых, хто прайшоў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, сцвярджаюць, што ніякага лячэння там няма, а за прымусовую працу плацяць мізер.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео