BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Віцебску паабяцалі прыпыніць будаўніцтва Сафійскага сабора

15.10.2016
У Віцебску паабяцалі прыпыніць будаўніцтва Сафійскага сабора
Працягваецца змаганне супраць будаўніцтва на грошы “Газпрама” Сафійскага сабора на тэрыторыі сучаснага парку па вуліцы Чэхава. У горадзе нават створаны адмысловы нефармальны грамадскі камітэт.

Абласная кіраўніца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяна Севярынец – сярод ініцыятараў гэтага змагання.

«Першую перамогу нібыта мы атрымалі, – паведаміла «Радыё Рацыя» грамадская актывістка. – На нядаўняй сустрэчы з прадстаўнікамі гарвыканкама намеснік галоўнага архітэктара Віцебска Леанід Багданаў паведаміў, што будаўніцтва сабора прыпынена. На сустрэчы ніхто дакладна не мог адказаць на пытанні людзей. І тут Багданаў зразумеў, каб людзі супакоіліся, трэба сказаць, што будаўніцтва прыпынена пакуль не знойдзецца кансэнсус паміж ініцыятарамі будаўніцтва з мясцовай епархіі і жыхарамі. Карацей, будуць яны шукаць нейкую згоду».

Леанід Багданаў таксама паабяцаў арганізаваць наступную сустрэчу для абмеркавання гэтага пытання ў памяшканні з мікрафонамі, каб было добра чуваць выступоўцаў. Людзі ж вырашылі не спыняцца і збірацца па панядзелках каля помніка Уладзіміру Караткевічу, каб раіцца і вырашаць, як адстаяць парк.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео