BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Як змяніўся палітычны курс Беларусі ва ўмовах расійскай агрэсіі і прапаганды?

08.10.2016
Як змяніўся палітычны курс Беларусі ва ўмовах расійскай агрэсіі і прапаганды?
Некалькі сотняў экспертаў і даследчыкаў сабраліся ў Коўна на Шостым міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі.

Штогадовы форум сабраў адмыслоўцаў гуманітарных і сацыяльных навук з Беларусі, Польшчы, Украіны, Літвы, Малдовы, Вялікабрытаніі і іншых краін. Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі тузін спецыялізаваных секцый і панэляў: ад праблемаў гістарычных даследванняў да пытанняў сучасных біблійных перакладаў, ад гендарных распрацовак да нацыянальнай бяспекі.

Лейтматывам Кангрэса сталася вывучэнне і абмеркаванне расійскага ўплыву ва Усходняй Еўропе і наступстваў інфармацыйнай вайны, якая цяпер разгарнулася ў рэгіёне. Нягледзячы на ўваходжанне ў адну еўразійскую палітычную і эканамічную прастору з Расійскай Федэрацыяй, у адносінах паміж афіцыйным Мінскам і Крамлём эксперты адзначаюць істотнае пахаладанне. Беларусь адмовіла Маскве ў пабудове вайсковай базы, кіраўніцтва краіны анансавала перагляд тарыфаў на транзіт расійскіх нафтапрадуктаў, а беларускія чыноўнікі аднавілі кантаткы з заходнімі дыпламатамі. Праблемам міжнародных дачыненняў, нацыянальнай бяспекі і “дэзінтэграцыі ў рэгіёне” на Кангрэсе была прысвечана адмысловая панэль.

“Сярод процьмы тэмаў найбольшую ўвагу, безумоўна, выклікае палітычны курс Беларусі ва ўмовах інфармацыйнай вайны і рускай агрэсіі ва Усходняй Еўропе,”  – мяркуе старшыня арганізацыйнага камітэта Кангрэса Андрэй Казакевіч. “Мы ўсе разумеем, што пасля падзей ва Украіне ў 2014 годзе мы апынуліся ў новых геапалітычных умовах. Старыя правілы перастаюць дзейнічаць, а Расія праводзіць непрадказальную палітыку. Існуе вялікая нявызначанасць, як гэтая сітуацыя будзе выглядаць у бліжэйшы час. Гэтыя правілы, якія маюць некалькі ўзроўняў, толькі пачынаюць наноў выбудоўваюцца”.

Аналітык адзначыў, што сітуацыю, якая цяпер склалася, можна вывучаць выключна комплексна. Найперш беларускаму грамадству варта вывучыць досвед гібрыдных войнаў, які быў ужыты ва Украіне, каб прадухіліць яе паўтарэнне. Таксама паводле Казакевіча аналіза патрабуе эканамічны ўплыў на сітуацыю ў краіне праз фінансаванне палітычных рухаў і “падрыўных сілаў”. Асабліва важным у рэчышчы эканамічнага крызісу, які цяпер разгортваецца ў рэгіёне, адмыслоўцу ўяўляецца эканамічны складнік.

Даследчык цэнтра Астрагародскага Рыгор Астапеня перакананы, што ў Беларусі змяншаецца ўзровень залежнасці ад Расійскай Федэрацыі: “Мы мусім канстатаваць, што зараз працягваецца станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Зараз мы назіраем агульны трэнд – змяншаецца колькасць беларусаў, якія навучаюцца на вайсковых спецыяльнасцях у Расіі. За апошнія 7 год удзел беларускіх вайскоўцаў у сумесных вучэннях паменшыўся на 50 працэнтаў. Паўсюдна адкрываюцца самастойныя беларускія амбасады і прадстаўніцтвы, калі раней яны існавалі як прыдатак да расійскіх дыпламатычных місій, здымаючы невялікія памяшканні ў расійскіх амбасадах”.

У той самы момант Астапеня адзначае, што ў нашай краіне павялічыўся ўплыў і актыўнасць прарасійскіх СМІ, якія дзейнічаюць у Беларусі, але фінансуюцца з Расіі. Агулам у расійскіх медыях заўважна тэндэнцыя крытычнага стаўлення да апошніх палітычных крокаў і заяў афіцыйнага Мінска: ці то стаўленне да Турцыі, спробы эканамічнага супрацоўніцтва з Кітаем ці дэкларатыўная падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Астапеня мяркуе, што інфармацыйная “траўля” адбываецца выключна з-за спробаў афіцыйнага Мінска дыстанцыянавацца ад афіцыйнай палітыкі Расійскай Федэрацыі.

Нягледзячы на невялікія спробы і крокі беларускага боку праводзіць самастойную палітыку, абодва аналітыка мяркуюць, што генеральна лаяльныя і партнёрскія адносіны Беларусі і Расіі не зменяцца. Прычынай таму ўяўляюцца найперш эканамічныя і палітычныя сувязі і фактычная залежнасць ад расійскай эканамічнай і палітычнай падтрымкі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео