BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

«Пашпарт турыста» бязвізавай зоны будзе на трох мовах — і без беларускай

08.10.2016
«Пашпарт турыста» бязвізавай зоны будзе на трох мовах — і без беларускай
traveling.by
Гарадзенскае Упраўленне спорту і турызму абʼявіла, што збіраецца выдаваць адмысловыя пашпарты турыстам у бязвізавай зоне. «Пашпарты» будуць на трох мовах: расійскай, польскай і англійскай.

Гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч абурыўся, што ў пашпарце не будзе беларускай мовы, і напісаў ліст да кіраўніка ўпраўлення Алега Андрэйчыка, перадае Радыё Свабода.

Хільмановіч заклікае неадкладна выправіць гэтую памылку і ўнесці мову тытульнай нацыі дзяржавы ў сімвалічныя пашпарты.

"Ідэя ўвядзення пашпарта для турыстаў, безумоўна, добрая, але ўявіце сабе, што ў ёй ня будзе дзяржаўнай мовы, мовы тытульнай нацыі! У суседніх з намі краінах пражывае шмат беларусаў, якія будуць прыязджаць, атрымліваць такі пашпарт, і што яны падумаюць? Ды і для турыста, які наведвае Беларусь з Еўропы, цікава хоць некалькі слоў вывучыць па-беларуску — гэта ж нармальна, бо яны ўсё ж наведваюць Беларусь. Думаю, што гэта папросту выпадковая недарэчнасць з боку чыноўнікаў, якую яны хутка выправяць. Зрэшты, пачакаем адказу. Наагул, я заклікаю ўсіх неабыякавых грамадзян нагадаць чыноўнікам пра беларускую мову".

Вядома, што «пашпарт турыста» будзе ўяўляць сабой друкаваны буклет з інфармацыяй пра рэгіён, адрасы гатэляў, кавярняў, музеяў, аграсядзібаў, карысныя інтэрнэт-сайты. Турысты з такімі пашпартамі ў пазначаных у буклеце месцах змогуць атрымаць зніжкі. Плануецца, што пашпарты турыстам пачнуць выдаваць у снежні.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео