BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Шоу будзе!" Дашкевіч заклікае падтрымаць Пальчыса ў дзень суда

06.10.2016
"Шоу будзе!" Дашкевіч заклікае падтрымаць Пальчыса ў дзень суда
1863x.com
Актывіст прапануе прыйсці да будынка суда, дзе адбудзецца закрыты працэс над блогерам Джонам Сільверам.

"А 10 ранку 14 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе над Эдуардам Пальчысам пачнецца ілжывы закрыты працэс, пра які ягоная жонка Вікторыя напісала: “Шоу не будзе”. Хаця я мяркую, што беларуская дзяржава робіць усё мажлівае, каб шоу было – мы толькі павінны ініцыятыву гэтую падтрымаць", - напісаў лідар "Маладога фронту" на сайце 1863x.com.

Зміцер Дашкевіч узгадаў, як у 2006 годзе яго самога судзілі закрытым судом.

"Гэта быў суд ці не па адзіным палітычным артыкуле ў нашай краіне – 193.1 альбо “дзейнасць ад імя незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі”. Суд, як цяпер памятаю, быў вясёлы – пад вокнамі скандавала дэманстрацыя, а суддзя з пракурорам з вока на вока пераконвалі мяне, які я небяспечны для Бацькаўшчыны індывідум. Я шчэ не быў такі дасведчаны ў крымінальных разборках і на паседжанні нешта спрабаваў суддзі даказваць: у апошнім слове зачытваў Біблію, заклікаў да сумлення і розуму. Пракурор “учитывая социальную опасность преступника” з двух мажлівых гадоў прасіў даць мне два", - піша актывіст.

І заклікае:

"Давайце 14 кастрычніка а 10 ранку падыдзем да Мінскага гарадскога судзілішча (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1) і дапаможам рэжыму зрабіць шоу, якое яны так доўга рыхтавалі, але паказаць, чамусьці, хочуць аднаму толькі Эдуарду. Мы ж павінны паказаць яго ўсяму свету. На шоу мы пачнем збор подпісаў пад адным з артыкулаў Джона Сільвера, пад якім кожны ахвочы зможа паставіць сваё імя і прозвішча, тым самым засведчыўшы: кожны з нас – Джон Сільвер, хочаце пасадзіць – садзіце ўсіх. Яны захацелі шоу? Шоу будзе!"

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео