BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эдуарда Пальчыса перавялі на «Валадарку»

01.10.2016
Эдуарда Пальчыса перавялі на «Валадарку»
Фота Антона Сурапіна
Блогера Эдуарда Пальчыса ўчора, 30 верасня, перавялі ў мінскі следчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага.

Пра гэта паведамілі брату Эдуарда, які хацеў аддаць перадачу зняволенаму ў турме Жодзіна.

Пальчысу шмат лістуюць, таму важна, каб людзі пісалі ўжо на новую адрэсу, кажа Свабодзе Вікторыя Пальчыс, жонка Эдуарда. Лісты ў адказ піша і сам зняволены: учора яна атрымала адразу тры лісты, апошні за 18 верасня. У лістах ён не скардзіцца на абыходжанне і харчаванне, не губляе пазітыўнага настрою, кажа Вікторыя.

Адвакатка Пальчыса Ганна Бахціна бачыла яго апошні раз у панядзелак, 26 верасня, абмяркоўвала падрыхтоўку да суда. Яна казала, што Эдуард выглядае добра, але схуднеў.

«Я ніколі не хацеў быць палітзняволеным», — перадае адвакат словы Пальчыса з СІЗА

Працэс над Эдуардам Пальчысам мае пачацца 14 кастрычніка. Заснавальніка і аўтара сайта 1863x.com, вядомага пад нікнэймам Jhon Silver, абвінавачваюць у «распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні» (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу) і «распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў» (ч.2 арт. 343). За «распальванне варожасці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да шасці месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, а за «распаўсюд парнаграфіі» — пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў.

Пальчыс лічыць, што суд Цэнтральнага раёна прыняў сваё рашэнне пра прызнанне артыкулаў экстрэмісцкімі без даследавання саміх артыкулаў і накіраваў скаргу ў Мінскі гарадскі суд.

Тым часам сайт 1863x «ажыў», на ім працягваюць публікавацца запісы, падобныя да ранейшых.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео