BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Грамадзянскія актывісты змагаюцца з незаконнай рэканструкцыяй у гістарычным цэнтры Воршы

27.09.2016
Грамадзянскія актывісты змагаюцца з незаконнай рэканструкцыяй у гістарычным цэнтры Воршы
Фота: "Радыё Рацыя"
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пачало рэкантрукцыю ў гістарычным цэнтры Воршы без узгаднення з археолагамі.

Цэнтральная пажарная частка Воршы доўга знаходзілася ў гістарычным цэнтры горада, на Замчышчы. Нечакана ў сярэдзіне верасня, літаральна за дзень,“пажарка” была абнесеная бетонным плотам і пачалося руйнаванне будынка, узведзенага да ІІ Сусветнай вайны. Усё гэта пачало адбывацца без узгаднення са спецыялістамі ў галіне археалогіі, паведамляе «Радыё Рацыя». Хаця менавіта там, на думку гісторыкаў, могуць знаходзіцца рэшткі Аршанскага замку, які абараняў старажытны горад з канца XIV стагоддзя, а ў XVII, пасля некалькіх узяццяў чужынскім войскам падчас вайны Рэчы Паспалітай з Расеяй (1654-1667), страціў свае функцыі, прыйшоў у заняпад і не дажыў да нашых гадоў.

На незаконнасць работ і адсутнасць якіх-небудзь грамадскіх слуханняў з першага дня звярнулі ўвагу жыхары горада.

На месцы так званай рэканструкцыі карэспандэнт «Радыё Рацыя» пабачыў некалькі грузавых аўтамашын, якія вывозілі зруйнаваныя сцены старога будынку. То бок, фактычна, пачалася не рэканструкцыя, а перабудова, а ад старога будынку, верагодна, нічога не застанецца.

Пажарныя машыны, якія раней стаялі тут, часова размеркаваныя па іншых гаражах і працягваюць выконваць свае функцыі.

Розгалас, які ўзняўся пасля пачатку нечаканых работ, прымусіў кіраўнікоў мясцовага МНС аператыўна, ужо ў час актыўнай фазы праекту, звярнуцца ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук і ўзгадніць рэканструкцыю з археолагамі, як таго і патрабавала заканадаўства. У выніку, як удалося даведацца, праект узгоднены і пастаўлены на кантроль – з Менску ў Воршу прыбыла спецыяліст-археолаг, якая будзе адсочваць усе работы на аб’екце. Ёсць надзея, што ў бліжэйшы час на плоце з’явіцца і “пашпарт аб’екта”, пакуль жа на браме адсутнічаюць любыя пазнакі аб тым, што адбываецца ў раёне Аршанскага Замчышча.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео