BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску збіраюць рэчы для чачэнскіх уцекачоў

20.09.2016
У Мінску збіраюць рэчы для чачэнскіх уцекачоў
У сталіцы цягам двух дзён пройдзе збор цёплых рэчаў для ўцекачоў, што знаходзяцца ў Брэсце. Іх тут зараз налічваецца каля двух тысяч, у асноўным выхадцы з Чачні.

Спробы прыехаць у Польшчу і атрымаць статус уцекача блакуюць польскія памежнікі, паведамляе «Радыё Рацыя». Замежнікі вымушаныя пакуль шукаць прытулку ў Берасці.

«Некаторым сем’ям даводзіцца начаваць на вакзале, таму амаль усе дзеці хварэюць, з высокай тэмпературай», – распавёў праваабаронца Раман Кісляк.

– Гэта такі збор рэчаў для ўцекачоў, бо стала вельмі халодна, некаторыя жывуць на вакзале, хварэюць. Яны прыехалі летам, у іх няма цёплых рэчаў для такога надвор’я. Хлопцы пачалі такую акцыю. Людзі ўцякаюць у асноўным з Чачні, а таксама Дагестана, Інгушэціі, Таджыкістана. Людзі ўцякаюць ад свавольства ўладаў, а польскія памежнікі таксама свавольнічаюць. Фактычна ўсталявалі фільтр, які абсалютна незаконны – не дапускаюць людзей да працэдуры атрымання прытулку.

Падчас акцыі будзе праводзіцца збор цёплых дзіцячых рэчаў, патрэбныя курткі, коўдры, пледы, спальнікі, вельмі патрэбныя таксама памперсы ды жаночае адзенне, паведамляе дабрачынная суполка Human Constanta у Facebook.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео