BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чальцы Свабоднага прафсаюза ў Полацку пад пагрозай звальнення

19.09.2016
Чальцы Свабоднага прафсаюза ў Полацку пад пагрозай звальнення
Пад пагрозай звальнення аказаліся ўсе чальцы Свабоднага прафсаюза на прадпрыемстве „Полацк Шкловалакно”.

Год таму было прынята рашэнне чальцам Cвабоднага прафсаюза не плаціць сяброўскія складкі праз завадскую бухгалтэрыю, каб не паказваць прафсаюзны актыў. Кіраўніка прафсаюзай арганізацыі Віктара Стукава звольнілі і забаранілі яму ўваход на прадпрыемства. Але ў судзе Стукаў даказаў, што мае права праходзіць на тэрыторыю завода для працы з чальцамі сваёй прафсаюзнай арганізацыі, паведамляе Радыё Рацыя. Аднак прайсці на прадпрыемства ўдалося толькі пры ўдзеле судовага выканаўцы:

– Вялікімі, максімальнымі высілкамі ў прысутнасці судовых выканаўцаў, прычым вымусілі пацвердзіць прыналежнасць да Свабоднага прафсаюза прынамсі аднаго работніка шляхам прад’яўлення заявы пра ўступ у прафсаюз.

Віктар Стукаў прад’явіў адну такую заяву. Яго прапусцілі на тэрыторыю прадпрыемства, але не ў вытворчыя карпусы. На дошках аб’яваў ён змясціў прафсаюзныя абвесткі. Але ўжо наступнага дня пачаўся ціск на таго работніка, заяву якога Стукаў паказаў адміністрацыі і судоваму выканаўцу:

– А 7-й раніцы яму тэлефанаваў начальнік, яму загадалі напісаць тлумачэнне на імя начальніка цэха, што ён не з’яўляецца чальцом прафсаюза. Пасля ўжо ператэлефанавалі і сказалі, каб ён напісаў, што больш за год не з’яўляецца чальцом прафсаюза. Будзе пісаць як сказалі, бо іначай звольняць.

Як адзначае Віктар Стукаў, на працоўных сходах на прадпрыемстве адкрыта гавораць, што за прыналежнасць да Свабоднага прафсаюза работнікі будуць звальняцца. 
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео