BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускія праваабаронцы возьмуць удзел у канферэнцыі АБСЕ па правах чалавека

19.09.2016
Беларускія праваабаронцы возьмуць удзел у канферэнцыі АБСЕ па правах чалавека
spring96.org
ПЦ "Вясна" на штогадовай канферэнцыі АБСЕ, якая пройдзе з 19 па 30 верасня ў Варшаве, будуць прадстаўляць Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч і Андрэй Палуда.

У рамках канферэнцыі запланавана 18 пленарных сесій - па дзве на дзень, а таксама паралельныя мерапрыемствы, якія даюць удзельнікам магчымасць абмеркаваць пытанні, якія не былі цалкам ахопленыя падчас працоўных паседжанняў, паведамляе сайт Праваабарончага цэнтру "Вясна".

22 верасня прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый - Асамблеі НДА, ПЦ "Вясна", Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend, Беларускай асацыяцыі журналістаў і кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" пры падтрымцы Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава правядуць паралельнае мерапрыемства па выніках парламенцкіх выбараў у Беларусі. Удзельнікі гэтага мерапрыемства - кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч, экс-старшыня БАЖ Жанна Літвіна, дырэктар Lawtrend Вольга Смалянка, мадэратарам выступіць юрыст Асамблеі НДА Юрый Чавусаў.

Удзел у мерапрыемствах канферэнцыі каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэя Палуды запланаваны на 28 верасня. Тэма яго выступу будзе датычыцца смяротнага пакарання ў Беларусі ў дачыненні да прадстаўнікоў рома і мовы варожасці пры асвятленні падзей у дзяржаўных СМІ, што спрыяе дыскрымінацыі і росту нецярпімасці ў грамадстве.

Нарада па разглядзе выканання абавязальніцтваў усіх дзяржаў-удзельніц АБСЕ ў сферы чалавечага вымярэння з'яўляецца найбуйнейшай у Еўропе штогадовай канферэнцыяй па правах чалавека і дэмакратыі. Арганізатар мерапрыемства Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ прадастаўляе платформу 57 дзяржавам-удзельніцам АБСЕ, партнёрам па супрацоўніцтве, структурам АБСЕ, грамадзянскай супольнасці, міжнародным арганізацыям для падвядзення вынікаў выканання дзяржавамі абавязацельстваў АБСЕ па чалавечым вымярэнні, абмеркавання звязаных з гэтым праблемаў, абмену перадавым вопытам і выпрацоўкі рэкамендацый па правядзенні далейшых паляпшэнняў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео