BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускамоўную групу ў дзіцячым садку Гомеля расфармавалі – бо выхавацелька сыйшла на пенсію

18.09.2016
Беларускамоўную групу ў дзіцячым садку Гомеля расфармавалі – бо выхавацелька сыйшла на пенсію
У Гомелі беларускамоўная група ў дзіцячым садку закрылася, не паспеўшы пачаць працаваць.

Гомельскі гарвыканкам паабяцаў адкрыць дзве дадатковыя беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках №47 і №160. Аднак, як распавёў «Радыё Рацыя» сябра гомельскай філіі Таварыства беларускай мовы Яўген Якавенка, у садку №47 беларускамоўнай групы ўжо не будзе.

– Мы былі ў гэтым садку, і высветлілася, што выхавацелька ў 47-ым садку сыйшла на пенсію. І беларускамоўная група, па сутнасці не паспеўшы папрацаваць, была расфармаваная па іншых групах. Гэта яшчэ адно пацверджанне таго, што групы ствараюцца там, дзе ёсць адпаведны спецыяліст. Няма яго – то і няма групы.

Гомельскі гарвыканкам паведаміў, што ў 2016-2017 навучальным годзе плануецца адкрыццё яшчэ адной беларускамоўнай групы, толькі пры наяўнасці ахвочых у колькасці не менш за 15 чалавек.

Каля 30% дзіцячых садкоў Гомеля не маюць выхавацеляў, якія валодаюць беларускай мовай. Пра гэта даведаліся сябры Таварыста беларускай мовы з адказаў адміністрацыяў дашкольных установаў. Гомельская філія звярнулася ў 120 дзіцячых садкоў з пытаннямі наконт магчымасці арганізацыі беларускамоўнай групы. І адно з пытанняў, гаворыць старшыня філіі Алеся Аўласевіч, датычыла таго, ці маюцца ў садку выхавацелі, якія змогуць выкладаць па-беларуску.

– Спачатку мы пісалі да Міністэрства адукацыі. Яны звычайна адпісваюць вельмі агульнымі фразамі, кшталту – так, у Канстытуцыі ёсць дзве мовы. На практыцы сітуацыя зусім іншая. Тое, што адбываецца ў чыноўніцкім кабінеце, тое, што адбываецца ў школе, ці ў дзіцячым садку, – гэта зусім іншыя сусветы. Мы маем адказы, што няма сёння беларускамоўных выкладчыкаў, то бок пытанне ўжо далей ідзе – да ўніверсітэтаў, да коледжаў, якія выпускаюць такіх прафесіяналаў.

У Гомелі каля 500 груп навучэнцаў дзіцячых садкоў. З іх – толькі адна беларускамоўная.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео