BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Нароўлі чыноўніца на “Мерседэсе” наехала на журналістаў

15.09.2016
У Нароўлі чыноўніца на “Мерседэсе” наехала на журналістаў
orshanka.by
У райцэнтры Нароўля Гомельскай вобласьці за журналістамі-фрылансерамі Кастусём Жукоўскім і Аляксеем Атрошчанкам невядомыя на чорным аўтамабіле “Мерсэдэс” №10-48 АА-3 арганізавалі цікаванне.

Перад гэтым журналісты апытвалі мясцовых жыхароў наконт працы і заробкаў ў райцэнтры. Куды б ні ехаў аўтамабіль фрылансераў, за ім неадступна імчаў “Мерсэдэс”, піша сайт ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

На стаянцы насупраць міліцыі Аляксей Атрошчанка пайшоў высветліць, можа, цікаўныя хочуць нешта пракаментаваць на відэакамеру. Аднак “Мерсэдэс”, за стырном якога была маладжавая жанчына, нечакана сарваўся з месца.

“Я падыходзіў спераду, кіроўца не магла мяне не бачыць. Машына  наехала мне на нагу, ды так, што я наваліўся на капот. Добра, што я быў у пантофлях, а кола наскочыла толькі на пальцы. Іначай не пазбегнуць сур’ёзных пераломаў”, - тлумачыць Аляксей.

З нагоды інцыдэнту журналісты-фрылансеры звярнуліся ў міліцыю.

Жанчына за рулём “Мерсэдэса” — першая намесніца старшыні Нараўлянскага райвыканкама Наталля Коваль, адказная за ідэалагічную работу, адукацыю, культуру, ахову здароўя  і сацыяльную абарону насельніцтва.

Журналісты пасля інцыдэнту паехалі ў РАУС. Аляксей Атрошчанкаў піша заяву.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео