BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Памёр прафесар Юрый Хадыка

11.09.2016
Памёр прафесар Юрый Хадыка
Фота з Фэйсбука Канстанціна Хадыкі
Бліскучы фізік, які стаў найлепшым у Беларусі знаўцам царкоўнага жывапісу.

Памёр прафесар, доктар фізыка-матэматычных навук Юрый Віктаравіч Хадыка. Яму было 78 гадоў, паведамляе "Наша Ніва".

«Бацькі з намі больш няма», — напісаў у фэйсбуку яго сын Канстанцін, які і паведаміў сумную вестку. Юрый Хадыка апошні час жыў у сына ў штаце Каларада (ЗША).

Юрый Віктаравіч Хадыка нарадзіўся ў Мінску 23 чэрвеня 1938 г.

Зрабіў кар'еру ў фізіцы, узначальваў секцыю аптычна-электронных сродкаў разведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу развіцця ўзбраенняў, абараніў доктарскую «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет», аўтар каля 150 навуковых прац па фізіцы.

Юрый Віктаравіч таксама прымаў удзел у зборы матэрыялаў (экспедыцыі) і напісанні «Зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», у 1979 адкрыў пры АН БССР Музей старажытнабеларускай культуры.

Далучыўся да руху беларускага адраджэння. З 1988 — намеснік старшыні БНФ (быў да снежня 2007).

У 1996 г., пасля сканчэння масавага Чарнобыльскага шляху, сп. Хадыка разам з Вячаславам Сіўчыкам 26 красавіка быў арыштаваны і кінуты ў турму, яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. У знак пратэсту абвясціў галадоўку. 21 мая быў вызвалены.

Журналіст Сяргей Абламейка некалі пісаў у сваім фэйсбуку з нагоды юбілею сп. Хадыкі:

«Гэты фізік — адзін з найлепшых у Беларусі знаўцаў царкоўнага жывапісу: абразоў і роспісаў.

Хадыка — аўтар канцэпцыі, паводле якой у другой палове 18 ст. беларускі царкоўны жывапіс (уніяцкі) сінтэтычна злучыў праваслаўныя і каталіцкія традыцыі і дасягнуў стадыі ўласнай канонатворчасці. І гэта датычыцца не толькі жывапісу, але і ўсяго мастацтва Уніі — архітэктуры, скульптуры і г.д.».

З 1988 г. — намеснік старшыні Беларускага народнага фронту (да 2007-га), у 1997—2000 уваходзіў у назіральную раду БХК, быў прарэктарам Народнага ўніверсітэта.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео