BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дашкевіча затрымлівалі дзесяць чалавек, у міліцыі тлумачэнні ў яго бралі па-беларуску

09.09.2016
Дашкевіча затрымлівалі дзесяць чалавек, у міліцыі тлумачэнні ў яго бралі па-беларуску
www.bnp.by
Лідар "Маладога фронту" распавёў падрабязнасці свайго ўчорашняга затрымання.

Былы палітвязень Зміцер Дашкевіч быў затрыманы 8 верасня на працы. У гэты самы дзень ля расійскага пасольства мусіла адбыцца акцыя да гадавіны Аршанскай бітвы. Праз 3,5 гадзіны Дашкевіча адпусцілі з міліцыі.

"Я недзе ў 16:30 выйшаў з працы ў падвал за тронкамі — гэта ў суседнім пад’ездзе. Звярнуў увагу, што побач сядзіць нейкі гэбіст. Яшчэ пашкадаваў, што не ўзяў з сабой тэлефон", - распавёў Дашкевіч "Нашай Ніве".

Па словах актывіста, гэты чалавек кінуўся да яго, тыцнуў у твар «коркай» і прапанаваў паехаць "для тлумачэнняў" у РУУС. Зміцер сказаў, што хоча папярэдзіць жонку, бо "тут можна на тры гадзіны з’ехаць, а можна і на тры гады".

"Не, не паложана, адказвае ён. Ах так! Я тады проста так не дамся. Пачаў крычэць на ўвесь двор: «Дапамажыце!» Іх тады наляцела чалавек дзесяць, павалаклі. Усё гэта суседзі бачылі, чулі", - адзначыў лідар "Маладога фронту".

Па словах Дашкевіча, яму заламілі рукі і панеслі, "троху брутальна, канечне, але без асаблівага гвалту", кінулі ў машыну.

У РУУСе актывісту сказалі, што трэба даць тлумачэнні, што ён рабіў у Ветцы (нагадаем, 6 верасня маладафронтаўцы правялі акцыю супраць расійскай агрэсіі ва Украіне - пачалі капаць акопы ў лесе пад вёскай Рудня-Споніцкая недалёка ад Веткі, за 25 км ад расійскай мяжы. На думку актывістаў, беларусы таксама мусяць быць гатовыя даць адпор расійскай навале). Дашкевіч адмовіўся, бо з ім не размаўлялі па-беларуску.

"Знайшлі мне падпалкоўніка, які на цудоўнай беларускай мове ўзяў у мяне тлумачэнні. Гутарылі яшчэ пра Крым, Пуціна. Ківаюць грывамі, але агрэсіўна свае погляды не выяўляюць. З нечым нават пагаджаюцца", - працягвае Дашкевіч.

Пасля лідар "Маладога фронту" гадзіну-паўтары сядзеў і чакаў, калі паступіць загад вызваляць. У райаддзел прыязджалі палітык Павел Севярынец і жонка Змітра Наста, ім казалі, што яго тут няма.

Актывіст звязвае ўчорашнія затрыманні ў адзін ланцуг з падзеямі ў Ветцы, з расійскім сцягам на Паралімпійскіх гульнях.

"Абсалютна відавочна, што такая зачыстка — гэта адзін прагіб перад Масквой, каб далі крэдыт. Палохаюць Маскву, што інакш дадуць патрыётам зялёнае святло, дык не абярэцеся праблем.

Магчыма, гэта ўжо першыя ластаўкі развароту Беларусі ад лібералізацыі. У нас жа гісторыя апошніх гадоў спіральная, то ў лібералізацыю гуляемся, то заціскаюцца гайкі з балтамі", - мяркуе Дашкевіч.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео