BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Блогера Матольку пакінулі без капейкі

05.09.2016
Блогера Матольку пакінулі без капейкі
sputnik.by
Увечары 5 верасня Вярхоўны суд агучыў рашэнне па справе «блогера Матолькі супраць БТ».

Суддзя Вярхоўнага суда Віктар Коўшун вырашыў, што фотаздымкі блогера — усё ж не вынік творчай дзейнасці. Адпаведна, і аўтарскія правы на іх не распаўсюджваюцца. Пазоў Матолькі і патрабаванні спагнаць з БТ 1 капейку кампенсацыі не задаволілі.

Прадстаўнікоў Белтэлерадыёкампаніі на абвяшчэнні рашэння суда не было.

Антон Матолька пайшоў у суд пасля таго, як ягоныя фотаздымкі паўночнага ззяння паказалі ў навінах на канале «Беларусь 1». Дазволу на выкарыстанне фатаграфій у блогера ніхто не спытаў. А калі Антон напісаў ліст у дырэкцыю Белтэлерадыёкампаніі, то замест выбачэнняў атрымаў адпіску ад Генадзя Давыдзькі, у якой сцвярджалася, што «ўсё ў парадку». Тады Матолька вырашыў судзіцца.

Спачатку ён хацеў спагнаць з БТ больш за 20 мільёнаў «старых» рублёў, аднак потым папрасіў, каб яму сплацілі 1 рубель. Пасля дэнамінацыі Матолька заявіў, што хоча атрымаць ад тэлекампаніі 1 капейку. Такая невялікая сума звязаная з тым, што блогер лічыць працэс паказальным, і, сцвярджае ён, асноўная мэта была не зарабіць, а «нагадаць, што красці здымкі — нядобра».

Эксперт, да якога звярнуліся, каб правесці мастацкую экспертызу фотаздымкаў, Андрэй Чупрынскі — загадчык кафедры кінатэлеаператарства факультэта экранных мастацтваў Беларускай акадэміі мастацтваў — матолькавы здымкі творчасцю не прызнаў. Суд не знайшоў прычын не давяраць высновам эксперта.

Да таго ж, Матолька павінен будзе яшчэ заплаціць Чупрынскаму за яго «экспертызу» 89 рублёў 40 капеек.

У каментары «Нашай Ніве» Антон Матолька сказаў, што нечаканасцю рашэнне суда для яго не стала.

«Надзея перамагчы была, але калі на мінулым пасяджэнні пракурор пачала пагаджацца з пазіцыяй БТ, стала зразумела, што шанцаў у нас не шмат», — паведаміў блогер. 

Рашэнне суда набыло моц і не можа быць абскарджанае.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео