BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праект Сафійскага сабора ў Віцебску прайшоў экалагічную экспертызу

04.09.2016
Праект Сафійскага сабора ў Віцебску прайшоў экалагічную экспертызу
news.vitebsk.cc
З трэцяй спробы праект будаўніцтва ў парку Партызанскай славы ў Віцебску Сафійскага сабора па вобразу полацкага храма XI стагоддзя прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу.

24 жніўня Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вынес станоўчае заключэнне па гэтым праекце, прадстаўленым рэлігійнай суполкай «Прыход Сафійскага Сабора г. Віцебска Віцебскай Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы». Раней праект копіі полацкай Сафіі двойчы атрымліваў адмоўную ацэнку абласнога камітэта прыродааховы, паведамляе сайт "народныя навіны Віцебска".

У першапачатковым праекце меркавалася, што для пабудовы сабора і аўтастаянкі на 35 аўтамабільных месцаў у парку Партызанскай славы будуць высечаныя 206 дрэў і зведзены 4658 квадратных метраў газонаў. Ці змянілася што-небудзь у праекце або эксперты проста перагледзелі сваё рашэнне — не вядома. Ні чыноўнікі, ні святары пра гэта грамадскасць у вядомасць не ставілі.

На месцы будучай будпляцоўкі ў парку Партызанскай славы 1 верасня архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый правёў малебныя спевы на пачатак усякай добрай справы, пра гэта паведаміў афіцыйны сайт Віцебскай епархіі БПЦ. Так што, верагодна, пачатак будаўніцтва або, па меншай меры, высечка парку ўжо не за гарамі.

Характэрна, што праз некалькі дзён пасля станоўчага заключэння дзяржаўнай экалагічнай экспертызы па праекце будаўніцтва Сафійскага сабора, Віцебскі аблвыканкам і Беларуская Праваслаўная Царква падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2016-2020 гады. Мікалай Шарстнёў пры гэтым адзначыў, што падпісаны дакумент з'яўляецца закладам міру і спакою сярод жыхароў Віцебскай вобласці.

Нагадаем, што напрыканцы лютага віцябляне пачалі збор подпісаў пад петыцыяй мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскага Паўлу з просьбай выратаваць ад высечкі парк Партызанскай славы імя Міная Шмырова ў Віцебску і перанесці будаўніцтва сабора ў іншае месца. На момант публікацыі гэтага матэрыялу пад петыцыяй падпісаліся ўжо 4 962 чалавека.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео