BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Магілёўская чыгунка: У нас усё будзе на беларускай мове

29.08.2016
Магілёўская чыгунка: У нас усё будзе на беларускай мове
У магілёўскіх цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа абвесткі пачалі перадаваць на беларускай мове. Цяпер у дызелях вітаюць, развітваюцца і абвяшчаюць прыпынкі толькі па-беларуску.

Супрацоўнікі чыгункі кажуць, што кіраўніцтва выдала адпаведны ўказ, паведамляе Радыё Свабода.

У Магілёўскім аддзяленні Беларускай чыгункі давялі: існуе «ўказ начальніка дарогі, каб абвесткі агучвалі на беларускай мове».

«Цяпер мы паволі пераходзім на беларускую мову. Пакуль не ўсе аддзяленні чыгункі перапісалі лакаматыўную інфармацыю на беларускую мову, таму ў розных месцах абвесткі перадаюць яшчэ на расейскай. Пасажыры раяць прыйсці да нейкай адной мовы. Згодна з указам у цягніках мусіць гучаць беларуская мова. Зваротаў з пратэстамі супраць беларусізацыі не паступала», — зазначыў супрацоўнік пасажырскага аддзела Магілёўскага аддзялення чыгункі.

На чыгуначным вакзале Магілёва абвесткі дублююць па-беларуску і па-расейску. Іншую інфармацыю для пасажыраў агучваюць на расейскай мове. На табло расклад руху цягнікоў расейскамоўны, толькі назвы раздзелаў пададзеныя па-беларуску. Таксама па-беларуску — некаторыя абвесткі, напрыклад, пра дазволеныя месцы курэння.

«Так, мы разумеем, што існуюць неадпаведнасці, але розныя групы з дакументамі разбіраюцца. Паволі будзем ісці да адной мовы — беларускай. Адпаведная праца вядзецца. Будзе ў нас усё на беларускай мове», — запэўніў супрацоўнік пасажырскага аддзела.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео