BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эдуарда Пальчыса могуць прызнаць палітвязнем

29.08.2016
Эдуарда Пальчыса могуць прызнаць палітвязнем
svaboda.org
Следства па крымінальнай справе ў дачыненні да блогера Эдуарда Пальчыса завершанае, справу перадалі з пракуратуры ў Мінскі гарадскі суд, каб прызначыць працэс.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды сказалі ў прэс-службе Вярхоўнага суда Беларусі. Дзень пачатка працэсу яшчэ не прызначаны, сказалі ў Мінскім гарадскім судзе.

Праваабаронцы працягваюць уважліва сачыць за справай Эдуарда Пальчыса, якую лічаць палітычна матываванай. Юрыстка праваабарончага цэнтру «Вясна» Наста Лойка не выключае, што Эдуарда Пальчыса прызнаюць палітвязнем:

«25 жніўня „судзілі“ матэрыялы з сайта 1863х.com, які вёў Эдуард Пальчыс. А працэс над самім блогерам можа пачацца хоць праз 10 дзён, а можа — і больш як праз месяц. Закон гэта дазваляе. Справа „Джона Сільвера“ ўяўляе вялікі грамадскі інтарэс, і ўжо відавочна, што яна мае яўныя палітычныя прычыны. Гэта пацвердзіў і суд над матэрыяламі сайта, які ў закрытым рэжыме прызнаў 9 артыкулаў экстрэмісцкімі. Гэтае рашэнне адвакат Пальчыса абскардзіць. Але варта адзначыць, што гэтак робіцца база для будучага суда над самім блогерам».

Ці прызнаюць Пальчыса палітвязнем, калі яго асудзяць за распаўсюд матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі? Гэта будзе залежаць ад розных акалічнасцяў.

«У тым ліку ад інфармацыі па справе, якой пакуль недастаткова. Але шмат залежыць і ад таго, ці будзе працэс адкрыты, ці яго таксама закрыюць, фармальна спаслаўшыся на таямніцу. Будзем глядзець і экспертызы па справе Пальчыса, наколькі яны будуць адкрытыя і аб’ектыўныя», — сказала Наста Лойка.

Эдуарда Пальчыса абвінавачваюць у «распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні» (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу) і «распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў» (ч.2 арт. 343). За «распальванне варожасці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да шасьці месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, а за «распаўсюд парнаграфіі» — пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў.

Паводле праваабаронцы, Эдуарда Пальчыса ўтрымліваюць у следчым ізалятары ў Жодзіне.

«Ён не разгубіўся, захоўвае баявы дух і трымаецца, хаця ўмовы там даволі жорсткія і на яго ўвесь час чыніцца ціск. За 7 месяцаў, што Пальчыса ўтрымліваюць пад вартай, яму ніводнага разу не дазволілі сустрэцца з жонкай, і толькі раз ён змог пабачыць маці. Але, мяркуючы па лістах ад яго, ліставацца ўсё ж дазваляюць», — сказала Наста Лойка.

Абараняць Эдуарда Пальчыса ў судзе збіраецца адвакатка Ганна Бахціна.

Блогер Эдуард Пальчыс, вядомы ў інтэрнэце пад імем «Джон Сільвер», змяшчаў на сайце 1863х.com, сярод іншага, матэрыялы, у якіх даваліся крытычныя ацэнкі палітыцы Расіі адносна Беларусі і Украіны. На пачатку года Эдуард Пальчыс быў арыштаваны ў Расіі і выдадзены Беларусі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео