BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Юрысты: У Беларусі не ведаюць нават тое, за што матэрыялы прызнаюцца экстрэмісцкімі

26.08.2016
Юрысты: У Беларусі не ведаюць нават тое, за што матэрыялы прызнаюцца экстрэмісцкімі
У чацвер суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў 9 артыкулаў апальнага сайта 1863x.com экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Цікавасць сітуацыі ў тым, што на дадзены момант ніхто апроч прадстаўнікоў дзяржавы не ведае, у якіх артыкулах суддзі знайшлі экстрэмізм і ў чым канкрэтна ён заключаўся.

Юрыст ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алег Агееў кажа, што такі падыход – распаўсюджаная практыка беларускіх уладаў.

– Такая практыка вельмі спрэчная і, на мой погляд, няслушная. У такім выпадку, грамадства нават не можа ацаніць “асуджаныя” артыкулы і выказаць сваё меркаванне адносна іх зместу. На дадзены момант мы проста не ведаем, якія публікацыі на сайце былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Адпаведна, людзі не могуць зрабіць выснову, у чым жа заключаецца экстрэмізм і чаго не варта, напрыклад, пісаць ім самім, – гаворыць юрыст.

Сур’ёзныя прэтэнзіі ў праваабаронцаў ёсць і да самога ўчорашняга працэсу. Працэс з’яўляецца вырашальным у лёсе аўтара сайта Эдуарда Пальчыса, які ўжо доўгі час утрымліваецца ў мінскім следчым ізалятары №1.

Суд за закрытымі дзвярамі ўчора практычна прызнаў, што Пальчыс займаўся вырабам экстрэмісцкіх матэрыялаў. І хоць Эдуарда пакуль не вінавацяць у экстрэмізме, судовае рашэнне, вынесенае нават без прысутнасці маладзёна, можа вельмі істотна паўплываць на яго далейшы лёс.

– Нам справядліва хацелася б ведаць, чым кіраваліся эксперты і суд, калі прызнавалі матэрыялы экстрэмісцкімі. На дадзены момант мы не ведаем логіку іх дзеянняў. А тым часам Эдуард працягвае знаходзіцца ў следчым ізалятары і ягоны лёс таксама залежыць ад вынікаў гэтага закрытага ад грамадскасці працэсу, – гаворыць праваабаронца Таццяна Равяка.

Па словах Алега Агеева, на закрытасці працэсу настойвалі прадстаўнікі Следчага камітэту, якія спаслаліся на тое, што адкрытыя слуханні могуць паўплываць на лёс следства па крымінальнай справе супраць Пальчыса.

– Але ў судзе не прагучала, як гэта можа паўплываць на следства, бо крымінальная справа ўжо перададзена ў суд і следства па ёй скончана, – гаворыць Алег.

Рашэнне суда Цэнтральнага раёна ўступіць у законную сілу толькі праз 10 дзён. І то ў выпадку, калі яго не абскардзіць у касацыйным парадку адзін з бакоў, што, хутчэй за ўсё і адбудзецца.

Таму перад тым, як уносіць старонкі сайта 1863x.com у “чорны спіс” Міністэрству інфармацыі – а менавіта яно вядзе гэты спіс у Беларусі – прыйдзецца дачакацца рашэння Мінскага гарадскога суда.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео