BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Белаазёрску ліквідуюць фабрыку спартовага абутку «Белкельме»

24.08.2016
У Белаазёрску ліквідуюць фабрыку спартовага абутку «Белкельме»
Пакуль супрацоўнікаў «Белкельме» звальняюць і пераводзяць на біржу працы.

Але віцебская кампанія «Марко» стварае прадпрыемства «Вэрдымар», якое мусіць працаўладкаваць былых працаўнікоў белаазёрскай фабрыкі.

Як апавялі Свабодзе былыя працаўніцы «Белкельме», крызіс на прадпрыемстве ўжо даўно — часам на складах назапашваецца да 800% ад сярэднемясячнага абʼёму вытворчасці.

Працаўнікоў з «Белкельме» звальняюць, але абяцаюць працаўладкаваць у «Вэрдымар»

«Праблемы пачаліся яшчэ з 2015 года. А апошнім часам я ўвогуле практычна не працавала — 2 дні на месяц, 3 дні, самае большае — 4 дні... 800 тысяч рублёў атрымлівала, 600 тысяч... Так і жывеш — камунальныя плаціла, ды ўсё», — сказала працаўніца з Белаазёрску.

Яна дадала, што з фабрыкі ўжо звольнілі сотні чалавек, але ўсіх павінна працаўладкаваць «маркаўская» фірма «Вэрдымар».

«Сказалі, што ўсіх на тыя ж пасады возьмуць, нават дабіраць будуць людзей. Абяцалі, што перастаноўкі будуць толькі ў адміністрацыі, бо там столькі не трэба людзей. Сказалі, што да Новага году будуць праблемы — пакуль усё супакоіцца. Але абяцаюць, што працы будзе шмат», — распавяла пра перспектывы спадарыня.

Пра тое, што беларуска-іспанскі вытворца спартовага абутку ўвойдзе ў холдынг "Марко", яшчэ год таму казаў гендырэктар апошняга Мікалай Мартынаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео