BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

25 жніўня суд вызначыць наяўнасць экстрэмізму на сайце 1863x.com

23.08.2016
25 жніўня суд вызначыць наяўнасць экстрэмізму на сайце 1863x.com
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 25 жніўня пачне разгляд справы аб прызнанні экстрэмісцкай “інфармацыйнай прадукцыі на сайце 1863x.com”.

Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, суд будзе праходзіць у адкрытым рэжыме, пачатак судовага паседжання прызначаны на 14-00.  

Меркаваны заснавальнік і адміністратар сайта 1863x.com Эдуард Пальчыс, вядомы таксама пад псеўданімам "Джон Сільвер", чакае суда ў следчым ізалятары №1 г. Мінска і на працэсе па гэтай прычыне быць не зможа. Інтарэсы Пальчыса па ягонай просьбе будзе прадстаўляць вядомая адвакат Ганна Бахціна.

Эдуарду Пальчысу ў чэрвені было прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу  ("распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні") і ч.2 арт. 343 КК ("распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў"). Усяго ў матэрыялах следства налічваецца 9 эпізодаў распальвання варожасці, 2 эпізоды – матэрыялы парнаграфічнага зместу.

«Крымінальная справа па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 130 КК і ч.2 арт. 343 КК паступіла для судовага разбору ў Мінскі гарадскі суд», — паведаміла раней прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова. Пра дату пачатку слуханняў і фармаце будзе паведамлена дадаткова.

 Жонка Эдуарда Пальчыса Вікторыя не бачылася з мужам ужо 7 месяцаў, ад моманту затрымання  яго ў Расіі і экстрадыцыі ў Беларусь. Хадайніцтва мужа аб спатканні з Вікторыяй следчыя не задаволілі і для яе застаецца адзіная магчымасць убачыцца з ім у судзе:

“Спадзяюся, што што хутка адбудзецца суд і я магу нарэшце паглядзець на мужа, падтрымаць яго сваёй прысутнасцю, бо мы вельмі даўно не бачыліся” - паведаміла яна праваабаронцам.

За «распальванне варожасці» Пальчысу можа пагражаць пакаранне ў выглядзе  арышту на тэрмін да 6 месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да 5 год. За «распаўсюд парнаграфіі» — пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да чатырох год.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з нагоды ўзяцця пад варту Эдуарда Пальчыса прыняў заяву, у якой патрабуе забеспячэння працэсуальных гарантый і правоў затрыманага Эдуарда Пальчыса.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео