BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Тысячы мінчукоў адсвяткавалі дзень нараджэння графа Чапскага

14.08.2016
Тысячы мінчукоў адсвяткавалі дзень нараджэння графа Чапскага
Наша Ніва
У Мінску ўпершыню прайшоў беларускамоўны фестываль у гонар дня нараджэння графа Чапскага.

Фестываль займеў назву «А-fest», а арганізатарам мерапрыемства стала кампанія «Аліварыя». Месцам правядзення быў абраны Лошыцкі парк.

А-fest пазіцыянаваў сябе як еўрапейскі фэст піва і ежы. Генеральны дырэктар кампаніі «Аліварыя» Дзяніс Шарсценнікаў упэўнены, што беларусы гатовыя да еўрапейскага адпачынку.

«Кампанія «Аліварыя» палюбіла цёплыя еўрапейскія фестывалі на траве пад адкрытым небам. Сёлета мы вырашылі паспрабаваць правесці падобны фэст у нас. Нам бы хацелася прынесці ў Мінск культуру паркавага адпачынку — як у Лондане ці ў Нью-Ёрку. Упэўнены, што беларусы гатовыя адпачываць у такім фармаце.»

Пры гэтым кіраўнік кампаніі адзначыў, што беларуская мова грае вялікую ролю на такіх фестывалях. Кампанія мае беларускамоўны брэнд і імкнецца весці цалкам усю камунікацыю па-беларуску.

На сёлетнім фестывалі беларуская мова была сапраўды паўсюль, адзначае "Наша Ніва".

Акрамя гэтага пры звароце па-беларуску некаторыя прадаўцы імкнуліся адказваць на роднай мове. 

Апроч беларускамоўнасці, фестываль цешыў гасцей рознымі гульнямі. Яны былі размеркаваныя па ўсёй тэрыторыі парку. Барбер-шоу, дзе можна было па-хіпстарску падстрыгчы бароды, сабрала вакол сябе максімальную колькасць барадачоў.

Паколькі фестваль быў бясплатны, то за цэлы дзень яго наведала вялікая колькасць колькасць людзей. Па падліках арганізатараў — каля 70 тысяч. 

Людзі былі сапраўды абсалютна рознага узросту, стылю і г.д. Нельга не адзначыць, што было дастаткова людзей у вышымайках, сімволікай гурта Brutto, проста нацыянальным арнаментам.

Але самым уражлівым была атмасфера на фестывалі. Людзі аб'ядноўвалі каб згуляць у гульні XIX і XXI стагоддзя, разам танчылі на фестывалі. Столькі разнастайных людзей, якія прыйшлі павіншаваць графа Чапскага, адпачнуць ды паслухаць музыкі.

Не абышлося без тыповых праблем беларускіх фестываляў: недахоп прыбіральняў і месцаў харчавання.

Таксама людзі выказалі нотку незадаволенасці ў сувязі з тым, што АМАП забараніў прадаваць піва пасля 20:00, улічваючы, што фестываль скончваўся а 23-ай. Гэта быў не загад арганізатараў, а ўмова праваахоўных органаў.

Калі паглядзець колькі людзей сабралося перад сцэнай на хэдлайнераў «А-fest» — латвійскі гурт «Brainstorm», то можна зрабіць выснову, што людзям гэта не асабліва перашкодзіла адпачыць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео